Іран прапанаваў аднавіць перамовы з ЭЗ

ТЭГЕРАН. Іран паслаў Брытаніі, Францыі й Нямеччыне афіцыйны запыт аб аднаўленьні перамоваў у справе сваёй ядзернай праграмы. Папярэднія перамовы былі перарваныя ў жніўні. Адначасна Іран паведаміў, што пачынае працу па ўзбагачэньні ўрану на ядзерным прадпрыемстве ля Ісфагану. Пра гэта абвясьціў па тэлевізіі прадстаўнік іранскай Найвышэйшай Рады Бясьпекі.