Аляксей Дзікавіцкі, Варшава У Польшчы ўсе вышэйшыя афіцэры паліцыі, якія ў часы ПНР былі супрацоўнікамі спэцслужбаў камуністычнага рэжыму, будуць звольненыя з працы – такое рашэньне прынялі новыя ўлады краіны.
У 1989 годзе ўсе супрацоўнікі спэцслужбаў ПНР, якія хацелі ў іх далей працаваць, павінны былі прайсьці гэтак званую “верыфікацыю”, у часе якой, сярод іншага, спраўджвалася, ці ня браў дадзены супрацоўнік удзелу, напрыклад, у зьбіцьці дэманстрантаў ці зьдзеках з палітзьняволеных.
Тыя, хто па розных прычынах адмаўляліся прайсьці такую працэдуру, страчвалі працу але шмат хто зб іх пераходзіў у паліцыю.
Такім чынам мінулае гэтых людзей застаецца невядомым.
Паводле палітыкаў партыі “Закон і справядлівасьць”, якія выйгралі парлямэнцкія выбары, гэта несправядліва – тыя, хто камандаваў разгонам дэманстрацыяў ці загадваў катаваць апазыцыянэраў, не павінны працаваць у паліцыі свабоднай Польшчы.
Гаворыць намесьнік міністра ўнутраных справаў Уладзіслаў Стасяк, які ў новым урадзе адказвае за паліцыю і памежную службу.
(Стасяк: ) “Гаворка ідзе нават не пра рэформу - гэта неадпаведнае слова, але, хутчэй, пра аднаўленьні, аздараўленьне паліцыі, каб гэтая служба магала па-сапраўднаму добра працаваць”.
Паводле папярэдніх падлікаў, каля 10% афіцэраў высокага рангу, што працуюць цяпер у паліцыі, калісьці былі супрацоўнікамі спэцслужбаў ПНР. Гэта каля 2 тысячаў чалавек – усе яны ў хуткім часе страцяць парцу.