RFE/RL Амэрыканскі часопіс "Time" нядаўна надаў беларускай журналістцы Ірыне Халіп званьне "Герой Эўропы". Сёньня Ірына Халіп у гасьцях "Вольнай студыі" Радыё Свабода.
(Скобла: ) “Вы, Ірына, пішаце пра найвышэйшыя эшалёны ўлады. Такое ўражаньне, што ўсіх іх вы добра ведаеце. Калісьці нямецкі паэт Дытрых Экерт, які чытаў Гітлеру лекцыі па містыцы, гаварыў, маючы на ўвазе свайго слухача: “Так, ён будзе танчыць, але гэта я прыдумаў для яго музыку”. Пад чыю музыку танчыць Лукашэнка? Ці ён цалкам самастойны танцор?”
(Халіп: ) “Лукашэнка верыць у тое, што ён самастойны танцор. Але ўвесь час ён танчыць пад тую музыку, якая цяпер гучыць. Немцам ён распавядаў, што сымпатызуе Гітлеру, бо думаў, што каб спадабацца немцам, трэба абавязкова любіць Гітлера. Арабскім журналістам ён гаварыў пра тое, што беларускі народ ва ўсіх канфліктах заўсёды выступае на баку арабаў. Калі ён сустракаецца з Пуціным, мы чуем, як беларусы сямімільнымі крокамі, хутчэй-хутчэй-хутчэй бягуць у саюз з Расеяй. Потым ён вяртаецца ў Менск і цьвердзіць, што ніколі не аддасьць незалежнасьці Беларусі. Ён — як той хлопец п’яны на дыскатэцы — пачуў музыку і танчыць. Ці танга, ці блюз — што заўгодна". (Чытаць увесь тэкст інтэрвію)