Алег Грузьдзіловіч, Менск Сьпіс беларускай маёмасьці за мяжой хутка папоўніцца яшчэ адным аб’ектам — у Краснадарскім краі Расеі, на тэрыторыі курорту “Красная паляна”, будуецца шыкоўны гасьцявы комплекс. Паводле газэты “Комсомольская правда”, там разьмесьціцца яшчэ адна рэзыдэнцыя Аляксандра Лукашэнкі.
Пра будаўніцтва непадалёк ад Сочы ў Краснай паляне беларускага аб’екту першай паведаміла газэта “Комсомольская правда в Белоруссии”. Будоўлю журналісты “КП” назвалі “рэзыдэнцыяй Аляксандра Лукашэнкі” і распавялі шмат падрабязнасьцяў. У прыватнасьці, пра тое, што беларусам адвялі прыблізна 3 гектары ў элітнай зоне, дзе сотка каштуе 10 тысяч даляраў, што ўжо гатовы катлаван, праца вядзецца бесьперапынна, а ўсю будоўлю завершаць праз год.
У комплекс уваходзяць два вялікія будынкі палацавага тыпу, і толькі праект комплексу нібыта каштаваў 5 мільёнаў даляраў. Паводле сочынскай журналісткі Тацяны Кірэевай, якая пабывала на беларускім аб’екце, “рэзыдэнцыя” будзе куды больш шыкоўнай, чым лецішча расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна, якое будуюць непадалёк, на схіле каўкаскай гары Фішт.
(Кірэева: ) “Там прыгожа будзе. Канечне, з рэзыдэнцыяй Пуціна “Бачароў ручэй” не параўнаць, але тая дача, якую Пуцін сабе будуе на Фішце, яна будзе больш сьціплая”.
Паводле Тацяны Кірэевай, занятыя на беларускім аб’екце сочынскія будаўнікі, але кіруюць усім спэцыялісты з Масквы. А замовіў будоўлю сочынскі санаторый “Беларусь”, які ўваходзіць у беларускую арганізацыю “Цэнтракурорт” Кіраўніцтва справаў прэзыдэнта Беларусі. Кіраўнік “Цэнтракурорту” Алег Міхайлаў на маё пытаньне пра рэзыдэнцыю Лукашэнкі пад Сочы спачатку адказаў непаразуменьнем, але потым удакладніў, што гэта будзе за аб’ект:
(Міхайлаў: ) “Ёсьць праект будаўніцтва гатэлю для беларускіх грамадзянаў у Краснай паляне. Рэспубліка Беларусь узяла пад гэта зямлю, вось і ўсё, што будуецца”.
Сочынская журналістка Тацяна Кірэева, між тым, настойвае, што гаворка ўсё ж ідзе пра летнюю рэзыдэнцыю Аляксандра Лукашэнкі. Нібыта менавіта гэтак назваў аб’ект адзін з адказных супрацоўнікаў сочынскага санаторыю “Беларусь”, прозьвішча якога журналістка не афішуе. Паводле Тацяны Кірэевай, на плякаце побач з будоўляй аб’ект ніяк не названы — ні рэзыдэнцыяй, ні гатэлем. Аднак сакрэтнасьць, што існуе вакол аб’екту, наводзіць на думку менавіта пра рэзыдэнцыю.
(Кірэева: ) “Аб’ект пад вялікай аховай. Я сама туды езьдзіла, і ведаеце, наблізіцца цяжка, нават нельга з-за плота туды зазірнуць. Вельмі ахоўваецца”.
Сьпіс рэзыдэнцыяў кіраўніка Беларусі за час прэзыдэнцтва Аляксандра Лукашэнкі значна павялічыўся. Да аб’ектаў у Драздах пад Менскам і Віскулях у Белавескай пушчы дадаліся рэзыдэнцыі “Кабачок” у Прыпяцкім запаведніку, “Азёрнае” пад Астрашыцкім гарадком у Менскім раёне, летняя рэзыдэнцыя на Браслаўскіх азёрах.
Апошнім часам зьявіліся зьвесткі, што пад сталую рэзыдэнцыю прэзыдэнта аддадуць пасьля рэстаўрацыі і палац Радзівілаў у Нясьвіжы.