Любоў Лунёва, Менск Беларускаму Хэльсынскаму камітэту на працягу мінулых дзесяці гадоў некалькі разоў пагражала ліквідацыя. Сябрам камітэту давялося не аднойчы ў судах адстойваць свае правы. Некалькі разоў арганізацыі ўдавалася скасаваць папярэджаньні Мін’юсту, а таксама абскардзіць крымінальныя справы, якія ініцыявала пракуратура.
БХК — першая ў незалежнай Беларусі праваабарончая арганізацыя. З 1997 году яна ўвайшла ў Хэльсынскую Фэдэрацыю. Менавіта тады вялікія маштабы набыла хваля вулічных акцыяў пратэсту. У часе разгонаў шматтысячных дэманстрацыяў затрымлівалі да некалькіх сотняў чалавек. Людзі ў судах часта бачылі назіральнікаў ад БХК. Тады праваабарончы камітэт пачаў рабіць маніторынгі парушэньня правоў чалавека ў Беларусі.
З 1999 году ў БХК пачаліся праблемы зь фіскальнымі органамі, а таксама зь Міністэрствам юстыцыі. Некалькі разоў арганізацыя атрымлівала папярэджаньні — нібыта за несупадзеньні ў назьве на фірмовым блянку і на пячатцы. Больш за два гады БХК аспрэчвае ў судах і пракуратуры вынікі працы камісіі падатковай інспэкцыі. Паводле яе заключэньня, праваабарончая арганізацыя мусіць заплаціць дзяржаве каля 80 тысяч даляраў падаткаў за праект з удзелам фонду “TACIS”.
Нягледзячы на гэта, выканаўчы дырэктар БХК Алег Гулак з аптымізмам кажа пра пэрспэктывы арганізацыі:
(Гулак: ) “Да гэтага дзесяцігодзьдзя мы прыходзім зь вялікім калектывам людзей, якія працуюць у нашай арагнізацыі і падтрымліваюць нашы ідэі і ідэалы. Мы прыходзім зь вялікім досьведам працы. Мы прыходзім са станоўчым іміджам для тых людзей, якія разумеюць, дзеля чаго патрэбныя праваабаронцы ў грамамдзтве. Мы прыходзім таксама зь вялікімі праблемамі, якія маем перш за ўсё ад беларускіх уладаў, і зь вялікай праблемай з падатковай інспэкцыяй. Мы прыходзім з жаданьнем працаваць дзеля будучыні і правоў нашых людзей”.
Старшыня БХК Тацяна Процька знаходзіцца ў ЗША. Яе функцыі выконвае Гары Паганяйла. Ён лічыць, што ціск з боку уладаў ёсьць сьведчаньнем уплывовасьці БХК.
(Паганяйла: ) “Атакі на БХК адбываліся хвалямі з 1999 году. Галоўнай мэтай было знайсьці нешта, каб ліквідаваць нас. Але мы даволі ўдала ўсё аспрэчвалі і змагаліся за сваё легальнае існаваньне. Тое, што адбываецца сёньня, сьведчыць аб тым, што ўлада вычарпала ўсе прававыя сродкі для ліквідацыі арганізацыі і пайшла шляхам беззаконьня. Рашэньне, якое вынясе гаспадарчы суд, будзе палітычна матываваным”.
Гары Паганяйла накіраваў зварот старшыні Гаспадарчага суду з усімі заўвагамі на ранейшыя судовыя прысуды. Калі суд скасуе дасягнутыя судовыя перамогі БХК, то арганізацыя павінна будзе заплаціць дзяржаве з улікам пэні ўжо не 80 тысяч даляраў, а каля 200 тысяч. Гары Паганяйла паведаміў, што ліквідацыя праваабарончага камітэту будзе выключна фармальнай. Усе 500 чалавек, якія працуюць у розных рэгіёнах краіны, будуць і надалей дзейнічаць, але ў падпольлі.
На 10-годзьдзе БХК атрымаў шмат віншаваньняў ад сваіх партнэраў з Польшчы, Нарвэгіі, Галяндыі, Швэцыі і Расеі. Сябраў арганізацыі павіншавалі вядомыя грамадзкія дзеячы, а таксама тыя, каму праваабаронцы аказвалі дапамогу.