Іна Студзінская, Менск Стаўленьне ўлады да таленту заўсёды зьяўлялася крытэрам разьвіцьця грамадзтва. У беларускай дзяржаве ёсьць і ганаровыя званьні, узнагароды. Аднак апошнім часам улада ўсё радзей зьвяртае ўвагу на выбітных творцаў. Напрыклад, прысуджэньня ганаровых званьняў народнага пісьменьніка і паэта не было ўжо гадоў дзесяць. Некалькі гадоў ў галіне літаратуры нават на дзяржаўныя прэміі нікога не вылучаюць...
Сёньня ў Беларусі жывуць два народныя пісьменьнікі – Янка Брыль і Іван Навуменка, два народныя паэты – Ніл Гілевіч, Рыгор Барадулін. Народных мастакоў 12 – Савіцкі, Шчамялёў, Данцыг, Шаранговіч, Вашчанка, Грамыка, Кашкурэвіч, Гумілеўскі, Герлаван, Паплаўскі, Стэльмашонак, Чамадураў. Народных артыстаў больш – тут і балет, опэра, эстрада, драма... Паводле інфармацыі аддзелу кадраў Міністэрства культуры, прыкладна 90 чалавек.
Ці ведае народ "народных"?
(Юнак: ) “Канечне, ведаю: Янка Купала, Якуб Колас, Мікола Гусоўскі, Ніл Гілевіч, Караткевіч”.
(Галасы: ) “Караткевіч Уладзімер, Якуб Колас, Дунін-Марцінкевіч, Васіль Быкаў. З сучасных – ня ведаю”.
(Юнак: ) “Калі чэсна, я больш расейскіх ведаю, беларускія не прыходзяць у галаву”.
(Спадарыня: ) “Не магу так адразу прыгадаць”.
(Юначка: ) “Беларускай літаратурай не захапляемся”.
(Карэспандэнтка: ) “А артыстаў – у тэатры, кіно ходзіце?»
(Дзяўчына: ) “Співакоў. Беларускія – Афанасьева, Смолава. Фінбэрг”.
(Юнак: ) “N.R.M.” Я ня ведаю, маюць яны званьне народных ці не , але павінны мець”.
(Галасы: ) “Ня ведаю, цяжка сказаць, не памятаю”…
(Юначка: ) “З народных? Я нават і не скажу…”
(Юнак: ) “N.R.M.” Яны па-беларуску сьпяваюць”.
У моладзі, як вы чулі, даволі цьмяныя ўяўленьні пра "народных". І калі ўганараваньне творчае эліты ў маральным пляне, мякка кажучы, кульгае, можа лепшыя літаратары, мастакі, сьпевакі адчуваюць важкую матэрыяльную падтрымку дзяржавы?
Паслухаем вядомага мастака Леаніда Шчамялёва.
(Шчамялёў: ) “Я – народны мастак. Ніякіх надбавак няма, і ніколі іх не было. Наагул не было. Ёсьць толькі гонар, павага. Канечне, напэўна, і ў сьвеце так. Хто штосьці робіць, за гэта атрымоўвае ўзнагароды грашовыя. А так – “укалываць” трэба, і больш, больш, больш…
Народная артыстка Беларусі, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР, славутая тэлезорка ў недалёкім мінулым, а зараз звычайная пэнсіянэрка Зінаіда Бандарэнка:
(Бандарэнка: ) “Ільготы фактычна ў нас адабралі. Калі раней 50% мы плацілі за кватэру, то цяпер як звычайна ўсе плацім. Праезд у транспарце 50% – але ва ўсіх пэнсіянэраў так. І ўсё, больш нічога”.
Народны паэт Рыгор Барадулін вельмі ганарыцца, што сваё званьне атрымаў пры Шушкевічу, калі Беларусь набыла незалежнасьць – на пачатку 1990-х. Што да сёньняшняга становішча, дзядзька Рыгор выказаўся наступным чынам:
(Барадулін: ) “Усё залежыць ад улады. Некалі званьне было падмацаванае, а зараз нічым матэрыяльным не падмацаванае. Зараз уладзе наагул не патрэбна нацыянальнае, вось у чым справа, вось што самае галоўнае. Яны апякліся з Быкавым, не маглі назад забраць, і як бяльмо было. Я таксама хаджу ў сьпісах забароненых. Ні па радыё, ні па тэлебачаньні, не выдаюць кніг…”
Барадулін званьне атрымаў яшчэ за Шушкевічам, пасьля яго прысуджаліся ганаровыя званьні Нілу Гілевічу, Івану Чыгрынаву ды Івану Навуменку. Тады старшынём Саюзу пісьменьнікаў Беларусі быў Васіль Зуёнак.
(Карэспандэнтка: ) “Больш за 10 гадоў у Беларусі не прысвойваюцца званьні народных...
(Зуёнак: ) “Практычна так. Пры новай уладзе ніякіх нават і рухаў не было. Саюз пісьменьнікаў увесь апошні час быў у афіцыйнай такой непавазе, непаразуменьні пачаліся адразу. Улада, відаць, забылася і не разумее, што такое літаратура наогул.”
А вось мастак Аляксей Марачкін на пачатку 90-х адмовіўся ад ганаровага званьня, якое яму хацелі прысвоіць таксама яшчэ пры Шушкевічы. Мастак выказаў такое меркаваньне:
(Марачкін: ) "Я ў прынцыпе супраць званьняў, якія даюць улады. Усе гэтыя званьні “народны”, “заслужаны” – гэта падзел грамадзтва, асабліва творчых людзей на заслужаных і незаслужаных. Што значыць “я заслужаны”? А астатнія што – “незаслужаныя”? На гэтую тэму ў Янкі Сіпакова выдатны ёсьць верш: О, колькі званьняў з шчодрае рукі Не разьбіраючысь, мы шчодра надавалі! Хоць ведалі, што будуць хваляваць вякі Народныя без званьняў мастакі, І кавалі, і сейбіты, і тралі-валі... Паэт Генадзь Бураўкін выказаў супрацьлеглую думку.
(Бураўкін: ) “Ва ўсіх гэтых званьнях ёсьць адно – праяўленьне ўвагі і павагі дзяржавы і яе інстытутаў да таленавітых сыноў і дачок. І калі дзяржава ня хоча ні ведаць сваіх пісьменьнікаў таленавітых, ні тым боль ставіцца да іх талентаў адпаведна, дык і званьняў няма. Самае цікавае, што ўлада не заўважае, што яна сама сябе і высякае, як тая вядомая жанчына ў клясычным творы…”
Пра дзяржаўную падтрымку талентаў – навукі, культуры, літаратуры – з экрану БТ можна чуць пастаянна. Прэзыдэнцкіх фондаў падтрымкі каго толькі няма – і таленавітых студэнтаў, і дзяцей... Але той факт, што цягам апошніх гадоў не прысуджаюцца нават дзяржаўныя прэміі ў галіне літаратуры, ня кажучы нават пра ганаровыя званьні, вельмі красамоўна атэстуе сытуацыю. І справа ня ў тым, што няма годных людзей, таленавітых твораў, лічыць Генадзь Бураўкін.
(Бураўкін: ) “Я ня згодзен, што іх няма. Яны ёсьць. Іншая справа, што лепшыя, сапраўды таленавітыя, -- яны гэтай дзяржаве не патрэбныя. А чаму дзяржава ня хоча ні бачыць, ні прызнаваць – зноў жа, гэта трэба спытаць у гэтай дзяржавы, у тых чыноўнікаў, якім, на жаль, у свой час не далі сапраўднай адукацыі, выхаваньня, не далі разуменьня...”
І ўсё ж для людзей сапраўды таленавітых, творчых неабходна, як паветра, любоў, павага народу. Менавіта народнае прызнаньне дае творцы асаблівае адчуваньне, упэўненасьць у сабе… Гаворыць народная артыстка краіны Зінаіда Бандарэнка.
(Бандарэнка: ) “Ці адчуваю я сябе народнай артысткай у цяперашнім часе? Адчуваю ўнутрана. Гэтае званьне ўжо так прыжылося да мяне і, мне здаецца, я да яго, што я па-іншаму сябе не адчуваю”.
(Карэспандэнтка: ) “А пазнаюць на вуліцах зараз?”
(Бандарэнка: ) “Так, пазнаюць. І звычайна пытаньне такое: ці працую я па-ранейшаму? Кажу: вы ж ужо мяне ня бачыце... Такое адчуваньне, што нешта зьмянілася, але нам хочацца па-ранейшаму быць народнымі. Я думаю, мае калегі таксама імкнуцца так сябе адчуваць”.
Хтосьці можа запярэчыць: нідзе ў сьвеце, акрамя былых савецкіх рэспублік ды яшчэ Баўгарыі, няма ніякіх званьняў. Сапраўды, дзіўнавата гучала б: народны артыст ЗША Элвіс Прэсьлі, заслужаная артыстка Францыі Катрын Дэнёў, народны артыст Італіі Марчэла Мастраяні ці народны пісьменьнік Бразіліі Паўла Куэлью. Галоўнае – прызнаньне, папулярнасьць. І адпаведна са славай – астранамічныя ганарары. На жаль, пра прыстойныя ганарары ў Беларусі гаварыць не выпадае. А што да стаўленьня ўладаў да сваіх талентаў, народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка выказалася так:
(Бандарэнка: ) “Я лічу, што ня любяць у нас людзей годных, таленавітых, якія маюць сваю пазыцыю. Калі раптам і даюць званьні, то толькі за тое, што чалавек лагодны, ляяльны, ён пад уладу падпявае. Могуць іншым часам кінуць званьне. Будзем спадзявацца, што пройдзе час, і ўсё стане на свае месцы…”