Міхал Стэльмак, Менск Ад 1 лістапада зьмяняюцца некаторыя правілы прадпрымальніцкай дзейнасьці. Ігнараваньне гэтых зьменаў пагражае дробным бізнэсоўцам жорсткімі эканамічнымі санкцыямі.
Новыя правілы прадпрымальнікам прадпісвае заканадаўства, прынятае сёлета ўлетку. Нагадаю, у чэрвені Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ і дэкрэт, дзе зацьвердзіў умовы дзейнасьці дробным бізнэсоўцам, якія гандлююць таварамі з Расеі. Апроч таго, што іх абавязалі плаціць падатак на даданую вартасьць, згаданыя дакумэнты ўнесьлі й іншыя зьмены ў працу гандляроў. Аднак некаторыя з новаўвядзеньні былі адтэрмінаваныя да 1 лістапада. Вось што паведаміў пра гэта намесьнік дырэктара дэпартамэнту прадпрымальніцтва Міністэрства эканомікі Яўген Сямёнаў:
(Сямёнаў: ) “Цяпер пры кожнай пакупцы трэба выдаваць альбо касавы чэк альбо адрыўны талён. Калі няма зараз касавага суміруючага апарату альбо ён, напрыклад, часова не працуе, то тады трэба прад’яўляць пакупніку адрыўны талён”.
У апошнія дні назіраліся вялікія чэргі ў падатковыя інспэкцыі, да чаго якраз і спрычыніліся новаўвядзеньні. Прадпрымальнікі выказваюць абурэньне новымі ўмовамі, паколькі яны істотна ўскладняюць і без таго нялёгкую працу прадстаўнікоў дробнага бізнэсу. Ганляры лічаць ініцыятыву дзяржавы антыпрадпрымальніцкай. У прыватнасьці, вось якім меркаваньнем падзяліўся камэрсант Аляксандар Драніцкі:
(Драніцкі: ) “Уводзяцца талёны, каб татальна кантраляваць увесь продаж. І такім чынам вызначыць, які яшчэ рэсурс ёсьць у прадпрымальнікаў, каб яшчэ ўзмацніць падатковы прэс. Яны хочуць канкрэтна ведаць, таму што кожная дробяць павінна суправаджацца выдачай талёну. А калі талён не выдаецца, то накладаецца велізарны штраф. І калі кожны прадпрымальнік папрацуе месяц, і яны змогуць пракантраляваць, якую выручку рэальна мае прадпрымальнік, яна на 100 працэнтаў будуць ведаць, колькі яшчэ ўзмацніць прэс. Гэта, па-першае. А, па-другое, кожны талён вельмі шмат каштуе. Ён каштуе ў дзесяткі разоў больш, чым выдаткі на друкаваньне. Таму выдача талёнаў – гэта адразу дадатковы падатак. Я маю гандлёвую кропку паўтары на паўтары мэтры, гэта 2,25 квадратных мэтры, і я плачу за яе розных падаткаў, збораў і арэнднай платы прыкладна 900 тысяч рублёў у месяц. Гэта супэрэксплюатацыя”.
Прыблізна гэткі настрой і ў дробных бізнэсоўцаў з рэгіёнаў. Як паведаміў на гэты конт лідэр рэчыцкіх прадпрымальнікаў Леанід Невар, новыя правілы дэстабілізавалі іхнюю дзейнасьць:
(Невар:) “Ажыятаж тут у нас у падатковай інспэкцыі. На рукі выдаюць усяго па 50 адрыўных талёнаў. Як мне сказалі прадаўцы, найперш тыя, хто займаецца гандлем харчаваньня, гэтых талёнаў ім і на дзень не хопіць. А яшчэ іх жа трэба запаўняць. Людзі ня ведаюць, што рабіць і як быць”.