Валянціна Аксак, Менск 30 кастрычніка ў Менску адбыўся чарговы, дзявяты зьезд Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, які абраў на пасаду старшыні на чацьверты двухгадовы тэрмін гісторыка Алега Трусава. На зьезьдзе апрача дэлегатаў прысутнічала шмат гасьцей ад дэмакратычных арганізацыяў. У іх ліку быў і адзін з прэтэндэнтаў у кандыдаты на пасаду прэзыдэнта краіны Аляксандр Мілінкевіч. Нашая карэспандэнтка запісала інтэрвію з ім пра ягонае стаўленьне да беларускае мовы.
(Мілінкевіч: ) “Я тут, таму што я сябра ТБМ вельмі даўно, таму што я займаўся гэтай справай беларусізацыі вельмі многа і меў вялікія магчымасьці, калі быў віцэ-мэрам Горадні. Таму што ў мяне дзед змагаўся за беларускую мову ў міжваенны час і за гэта пацярпеў – за ўдзел у беларускім руху сядзеў у турме. І таму, што я веру, што гэтая справа не памрэ абсалютна. У мяне сёньня больш аптымізму, чым тады, калі я хадзіў па школах, пераконваў бацькоў, меў запаленыя вочы, сёньня яны ў мяне гараць яшчэ больш. Абсалютна ўпэўнены, што мова хутка вернецца, вернецца і ва ўладу, і ва унівэрсытэты, і ў школы. І мы гэта адчуем адразу, што мова ня проста жыве, яна разьвіваецца”.
(Карэспандэнтка: ) “Скажыце калі ласка, на якой мове Вы размаўляеце ў сям’і?”
(Мілінкевіч: ) “Я размаўляю і па-беларуску, і па-расейску”.
(Карэспандэнтка: ) “Ці беларускамоўныя Вашы дзеці?”
(Мілінкевіч: ) “Яны ведаюць выдатна беларускую мову і размаўляюць на ёй. Малодшы вучыўся ў беларускай клясе да восьмае, потым нават з дапамогаю судоў не ўдалося захаваць гэтыя клясы, іх зьнішчылі ў Горадні ўсе, там проста генацыд татальны быў. Польскія засталіся, а беларускіх няма”.
(Карэспандэнтка: ) “На зьезьдзе разгарнулася дыскусія аб шляхах далейшае беларусізацыі. Адны казалі, што зараз працэс гэты можа атрымаць посьпех па ініцыятыве нізоў, так бы мовіць, а іншыя сьцьвярджаюць, што да панаваньня беларускую мову прывядзе толькі шлях зьверху. А Вы якога меркаваньня прытрымліваецеся на гэты конт?”.
(Мілінкевіч: ) “Ведаеце, мне гэта нагадвае размовы пра тое, а вось куды Беларусь пойдзе, калі Мілінкевіч будзе прэзыдэнтам: на захад ці на ўсход. Я кажу – яна застанецца на месцы і будзе Беларусьсю. І тое самае тут. Я б не супрацьпастаўляў гэтыя два шляхі. Сапраўды, вялікіх посьпехаў можна дабіцца толькі тады, калі будзе ўлада ў тых людзей, якім гэта баліць, якія гэта разумеюць. Але калі мы сёньня кінем, і будзем чакаць толькі ўлады, то змарнуем усю справу. Таму трэба працаваць, працаваць рупліва, а ўлада, якая прыйдзе, яна проста дапаможа больш шырока гэта зрабіць”.
(Карэспандэнтка: ) “На якой мове працуе ваш перадвыбарчы штаб?”
(Мілінкевіч: ) “Там ёсьць розныя людзі, там і па-беларуску гавораць, і па-расейску. Я не лічу, што трэба ўсіх прымушаць так ці інакш гаварыць, але беларуская мова там жыве вельмі шырока”.
(Карэспандэнтка: ) “Я маю на ўвазе мову дакумэнтаў”.
(Мілінкевіч: ) “Дакумэнтаў то яшчэ мала напісалі, яны ёсьць і на такой, і на такой мове. Прапановы адных прыходзяць па-беларуску, другіх па-расейску і яны так і захоўваюцца. Я думаю, што гэта вельмі сур’ёзнае пытаньне, трэба дабіцца, каб усе дакумэнты былі па-беларуску. Дзякуй за падказку”.
(Карэспандэнтка: ) “А на якой мове вы размаўляеце са сваімі патэнцыйнымі выбаршчыкамі?”
(Мілінкевіч: ) “Я заўсёды гавару па-беларуску, гэта абавязкова. Калі дюдзі пару разоў прасілі – было такое асяродзьдзе – казаць па-расейску, я пераходзіў на расейскую. А на пытаньні адказваю на той мове, на якой яны зададзеныя”.