ЗАГРАБ. Харвацкая паліцыя затрымала двух чалавек, падазраваных у зьдзяйсьненьні ваенных злачынстваў супраць этнічных сэрбаў цягам сэрбска-харвацкіх войнаў 1991-1995 гг. Два былыя вайскоўцы падазраюцца ў забойстве трох мужчын і жанчыны ля гораду Осьеку ў лістпадзе 1991 г. Цяпер працуе спэцыяльная каманда сьледчых, каб знайсьці ўсіх, хто дачынны да забойства 37 сэрбаў у Осьеку ў 1991-1992 гг. Пакуль знойдзеныя забойцы 10 чалавек. Вайна пачалася ў пачатку 1990-х, пасьля абвяшчэньня незалежнасьці Харватыі ад Югаславіі, кіраванай тады рэжымам Слабадана Мілошавіча, які заахвочваў ваенныя дзеяньні.