Эпіскапы напісалі адкрыты ліст Шэйману

Любоў Лунёва, Менск Эпіскапы пратэстанцкіх саюзаў і аб’яднаньняў Беларусі падпісалі адкрыты зварот кіраўніку адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі Віктару Шэйману, прм’ер-міністру Сяргею Сідорскаму і старшыні Менгарвыканкаму Міхаілу Паўлаву.
Яны просяць адмяніць рашэньне Менгарвыканкама, згодна зь якім пратэстанцкую царкву “Новае жыцьцё” пазбавілі зямельнага надзела і пачалі прымусовую працэдуру пераводу будынку з прыватнай у дзяржаўную маёмасьць.

Эпіскапы просяць у іншым выпадку даць магчымасьць царкве пабудаваць храм у іншым месцы на раўназначнай тэрыторыі. Пакінуць за вернікамі стары храм да таго часу, пакуль не скончыцца будаўніцтва новага.

Пратэстанты ў Беларусі апошнім часам адчуваюць узмоцнены ціск з боку ўлады. Цягам месяцу ліквідавалі дзьве пратэстанцкія царквы, пастарамі якіх зьяўляюцца Эрнэст Сабіла і Леанід Ліпень.