Валер Каліноўскі, Менск Сёньня ў Нацыянальным аэрапорце “Менск” затрымалі кіраўніка Нацыянальнага выканаўчага камітэту Анатоля Лябедзьку, якія вяртаўся са Страсбуру, дзе разам з Вінцуком Вячоркам праводзіў перамовы з кіраўніцтвам Эўразьвязу, дэпутатамі Эўрапарлямэнту і прадстаўнікамі Рады Эўропы. У А.Лябедзькі былі канфіскаваныя рабочыя матэрыялы, якія ён вёз з сабою.
Анатоля Лябедзьку беларускія памежнікі і мытнікі разам з супрацоўнікам КГБ пратрымалі ў аэрапорце паўтары гадзіны. Яны ўвесь час ўзгаднялі свае дзеяньні са сваім кіраўніцтвам у Менску, правялі дагляд рэчаў, пад час якога праваахоўнікаў зацікавілі інфармацыйныя матэрыялы, якія вёз спадар Лябедзька.
(Лябедзька: ) “Праграма нашага знаходжаньня ў Страсбуры, праграма паездкі ў Славаччыну, апісаньне сытуацыі ў Беларусі на ангельскай мове плюс інфармацыя аб рашэньнях Кангрэсу.”
Усе гэтыя матэрыялы былі канфіскаваныя, прычым у пратаколе сказана, што яны нясуць пагрозу палітычным і эканамічным інтарэсам Беларусі.
Гэта ня першы выпадак затрыманьня А. Лябедзькі памежнымі службамі аэрапорта. Раней у яго канфіскоўвалі кнігу Леха Валэнсы аб “Салідарнасьці” і зборнік вершаў, прысьвечаных аранжавай рэвалюцыі ва Ўкраіне. Тую канфіскацыю спадар Лябедзька абскардзіў у кіраўніцтве памежных войскаў. Адказ прыйшоў даволі дзіўны, сьведчыць спадар Лябедзька:
(Лябедзька: ) “Я, па-першае, паставіў пытаньне, зь якой нагоды, хто і чаму ўключыў маё прозьвішча ў так званы чорны сьпіс? Адказ мне быў такі, што гэта міжнародная практыка, зараз трэба весьці барацьбу з тэрарызмам, і такія сьпісы могуць мець права на існаваньне. Але пры чым тут маё прозьвішча, я – тэрарыст ці што?”
Нягледзячы на інцыдэнт на лётнішчы спадар Лябедзька лічыць удалай сваю паездку ў Страсбур, як і перамовы з кіраўніцтвам Эўразьвязу, Эўрапарляманту ды Рады Эўропы.
(Лябедзька: ) “Сёньня мы бачым, што падвышаецца цікавасьць да Беларусі на некалькі парадкаў вышэй, але мы канстатуем разам з тым даволі слабую палітычную волю ў самім Брусэлі, сярод чыноўнікаў, каб мяняць звыклыя інструмэнты працы па Беларусі.”
Анатоль Лябедзька і Вінцук Вячорка правялі ў Страсбургу перамовы наконт аднаўленьня фармату Парлямэнцкай тройкі па Беларусі ды ініцыяваньня разгляду пытаньня аб легітымнасьці трэцяга тэрміну А. Лукашэнкі ў Вэнэцыянскай камісіі Рады Эўропы.
Гл. таксама А.Казуліна не пусьцілі ў Швэцыю