Алег Грузьдзіловіч, Менск Амаль тысяча беларусаў сёлета пайшла з жыцьця ў выніку атручваньня сурагатамі алькаголю. Ад сёньняшняга дня міліцыя адкрывае адмысловую тэлефонную лінію для паведамленьняў пра гандляроў самаробным алькаголем і пра месцы, дзе гоняць самагонку або нелегальна вырабляюць іншыя алькагольныя сурагаты.
Акрамя непасрэдна міліцыянтаў да гэтай барацьбы мяркуецца далучыць сьвядомых грамадзянаў. Да іх супрацоўнікі беларускай міліцыі зьвяртаюцца адмыслова.
(Ластоўскі: ) “ У Міністэрстве унутраных спраў Беларусі цягам месяцу па тэлефоне 017 218 71 96 будзе дзейнічаць гарачая лінія ўправы прафіляктыкі. Грамадзяне могуць паведаміць туды зьвесткі пра асобаў, якія вядуць незаконны гандаль сьпіртовымі напоямі, пра месцы знаходжаньня мінізаводаў па іх саматужным вырабе, а таксама пра факты вытворчасьці фальшаванай гарэлкі”.
Гэта быў супрацоўнік МУС Аляксандр Ластоўскі.
Міліцыя гарантуе ананімнасьць тым, хто патэлефануе. А што чакае самагоншчыка ці вытворцу фальшывай гарэлкі? Паводле дасьведчаных крыніцаў, інфармацыя пра самагоншчыкаў стане штуршком для апэратыўных дзеяньняў міліцыянтаў. Адразу да самагоншчыка адпраўляюць агента, які пад выглядам звычайнага спажыўца робіць гэтак званую кантрольную закупку. Па выніках яе складаецца пратакол, заводзіцца адміністрацыйная справа. Аднак закон ў Беларусі такі, што даказаць віну самагоншчыкаў дастаткова складана. Часьцей за ўсё іх караюць невялікім штрафам ды канфіскацыяй прыладаў. У выніку 90% вытворцаў сівухі фактычна адразу аднаўляюць сваю незаконную дзейнасьць.
Больш дзейнымі могуць быць захады супраць уладальнікаў падпольных фабрык па вырабе фальшывай гарэлкі ці іншых напояў. Калі міліцыя “накрые” такі цэх, “фабрыкантам” пагражае адразу некалькі артыкулаў крымінальнага кодэксу: за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасьць, за падробку гандлёвай маркі, за атрыманьне незаконных прыбыткаў і гэтак далей. А вось даказаць, што ў выніку ўжываньня левай гарэлкі памёр чалавек, куды больш складана. Нездарма з амаль тысячы выпадкаў такіх сьмерцяў адзінкавыя справы дайшлі да суду.
Чаму неэфэктыўнымі застаюцца штогадовыя кампаніі супраць самагоншчыкаў і вытворцаў фальшывай гарэлкі? З гэтым пытаньне я зьвярнуўся да намесьніка дырэктара менскага заводу “Крышталь” Уладзімера Аўдзевіча. Але той заявіў: самагоншчыкі да легальных вытворцаў ня маюць ніякага дачыненьня.
(Аўдзевіч: ) “Чаму людзі труцяцца сурагатамі? Таму што хочуць, каб задарма ў галаве зашумела. Хто непакоіцца пра сваё здароўе, калі ў яго не хапае грошай, той ня п’е, а калі грошы ёсьць, купляе якасны прадукт. А не шукае палітуру, дыхляфос ці нейкі самагон, які таксама невядома з чаго гоняць. Можа з карбіду, курынага памёту ці яшчэ чаго”.
Між тым паводле афіцыйных дадзеных, амаль пятую частку бюджэту краіны даюць сродкі, заробленыя з гандлю легальнымі сьпіртовымі напоямі. А грошы, якімі вымяраецца нелегальны рынак сьпіртовых напояў, у тры разы меншыя. З гэтай прычыны незалежныя спэцыялісты кажуць: менавіта дзяржава робіць асноўны ўнёсак ў алькагалізацыю насельніцтва Беларусі.