Тацяна Поклад, Вільня Прэзыдэнт Літвы Валдас Адамкус падчас свайго візыту ў Нямеччыну адзначыў непрадказальнасьць дзеяньняў беларускіх уладаў і заявіў, што Літва ў дачыненьнях зь Беларусьсю ня будзе замоўчваць праблемы, зьвязаныя з каштоўнасьцямі адкрытага грамадзтва. Сёньняшні артыкул у нямецкай газэце “Die Welt” цытуе словы прэзыдэнта Літвы пра тое, што ён не выключае магчымасьці “нападу войскаў Лукашэнкі на Літву”.
Адносна выказваньняў, якія падае сёньняшняя “Die Welt”, што прэзыдэнт Літвы Валдас Адамкус, ня выключае магчымасьці “нападу войскаў Лукашэнкі на маленькую суседнюю балтыйскую краіну”, у Літве адзначаюць, што В.Адамкус гэткім чынам падкрэсьліў непрадказальнасьць суседняй Беларусі, якой кіруе “апошні дыктатар у Эўропе”.
Кіраўнік камітэту ў справах НАТО Сойму Літвы Вацлаў Станкевіч заявіў з гэтай нагоды:
(Станкевіч: ) “Калі якая-небудзь краіна будзе нападаць – альбо мець пляны нападу – на Літву, яна нападзе на НАТО, таму пагроза ваеннага нападу з Беларусі – нерэальная. Апрача таго, Беларусь зьяўляецца партнэрам НАТО ў шэрагу праграмаў”.
Кіраўнік парлямэнцкага камітэту ў справах НАТО адзначыў, што дачыненьні Беларусі і Літвы не даюць падставаў меркаваць пра нейкую пагрозу:
(Станкевіч: ) “Нашыя дачыненьні – эканамічныя, культурныя – вельмі добрыя. Асабліва ў галіне эканомікі дачыненьні паляпшаюцца з кожным годам. Цяжка паверыць, што ў Беларусі хтосьці хацеў бы напасьці на Літву і тым самым нашкодзіць сваёй эканоміцы.
Што да падтрымкі дэмакратычных сілаў, то мы будзем гэта рабіць і будзем шукаць іншыя формы, каб дэмакратычныя сілы маглі разьвівацца ў самой Беларусі – гэта нармальна, для любой краіны. У тым самым часе мы падтрымліваем на эканамічным узроўні сувязі і з афіцыйнымі ўладамі Беларусі.”
Гл. таксама Журналіст "Die Welt": Літоўскі прэзыдэнт зрабіў гэтую заяву цалкам сур''ёзна Прэзыдэнт Літвы не выключае, што войска Лукашэнкі можа атакаваць Літву