Зьміцер Падбярэскі, Менск Беларуская прэса розных гадоў
“ЛіМ”, 1955 год:
“Упершыню творы вялікага польскага паэта Адама Міцкевіча былі перакладзены на беларускую мову амаль сто гадоў таму назад. Гэта быў той час, калі беларуская мова лічылася “мужыцкай”, а яе друкаванае слова было пад забаронай царскага ўрада. Але, нягледзячы на гэта, В.Дунін-Марцінкевіч пераклаў першыя дзве песні паэмы Адама Міцкевіча “Пан Тадэуш” на беларускую мову. І ў 1859 годзе на грошы, якія сабраў просты люд, быў надрукаваны гэты пераклад. Але суровы лёс напаткаў гэтае выданне. Адразу пасля выхаду з друку кніжкі па загаду царскага цэнзара, нейкага Мухіна, быў накладзены на яе арышт, і ўсё выданне было спалена”.
“ЛіМ”, 1965 год. Заклікі ЦК КПСС да 48-й гадавіны кастрычніцкага перавароту:
“Народы свету! Змагайцеся супраць імперыялістычных планаў стварэння шматбаковых ядзерных сіл НАТО, супраць допуску заходнегерманскіх рэваншыстаў да ядзернай зброі! Гарачае прывітанне мужнаму народу Паўднёвай Карэі, які змагаецца за вывад амерыканскіх войск, за мірнае ўз’яднанне сваёй радзімы! Работнікі сельскай гаспадаркі! Лепш выкарыстоўвайце арганічныя і мінеральныя ўгнаенні, павышайце ўраджайнасць сельскагаспадарчых культур!”
“Наша Ніва”, 1995 год. Ігар Бабкоў пра культурную палітыку:
“Культурная палітыка Лукашэнкавага рэжыму ня ёсьць нейкім настальгічным вяртаньнем у савецкія часы. Савецкая культура была надзвычай элітарная і па-свойму прэстыжная. Лукашэнка ж заняўся — зьніжэньнем статусу культуры, татальнай плебеізацыяй культурнага жыцьця ў Беларусі… Лукашэнка зьяўляецца на старонках не ў якасьці героя a la Маркес, дыктатара-патрыярха, па-свойму глыбока і інтэлектуальна рэспэктабэльнага, а ў вобразе Лукі Мудзішчава, героя тупавата-парнаграфічнай расейскай, а цяпер і ананімнай беларускай паэмы. Лукашэнка зьніжае планку культуры, культура “апускае” Лукашэнку”.