Вінцэсь Мудроў, Наваполацак Новая перадача сэрыі "Магія мовы".
Пару тыдняў таму па Полацку напорлівым восеньскім ветрыкам праляцела чутка: археолягі, што поркаюцца ў зямлі наўзбоч пляцу Свабоды, знайшлі золата. Я, вядома, пасьпяшаў на месца раскопак, мадэлюючы ў сьвядомасьці самародак памерам з “пліту Голтэрмана”, а калі прыйшоў на месца, дык пабачыў малюпасенькія пруткі ды голкі. Яны прывідна блішчэлі ўнутры поліэтыленавых торбачак.
– Тут у XVII стагодзьдзі была ювэлірная майстэрня, – патлумачыў кіраўнік раскопак. – Аддалі частку знаходак на экспэртызу: можа, гэта і ня золата.
Праз тыдзень ізноў завітаў на раскоп, і кіраўнік паведаміў пра вынікі хімічнага аналізу: медзь з дадаткам срэбра.
– Махляр, відаць, быў, – суразмоўнік, відавочна, меў наўвеце майстра-ювэліра, што жыў тут 400 гадоў таму, – выдаваў бліскучыя цацкі за золата. Ды ня ўсё тое золата, што сьвеціць.
Банальная, шматкроць чутая прымаўка ўразіла сваёй трапнасьцю. Вярнуўшыся дахаты, пацікавіўся, што кажуць у такіх выпадках ангельцы: all is not gold that glitters. Усё зразумела: gold – золата, glitter – блішчэць. У латышоў: ne viss ir zelts, kas spīd – тое ж самае. Чэхі з палякамі ў сваіх прымаўках таксама згадваюць бліскучае эрзац-złoto ды эрзац-zlato. Вяртаючы слоўнікі на паліцы, міжволі сфармуляваў credo жыцьця: нават залатой парой, асьлепленай зьзяньнем нэонавых агнёў і бліскучых пэрспэктываў, ня варта забываць на залатыя словы: ня ўсё тое золата, што сьвеціць.
Магія мовы: архіў 2005 (1-ы квартал) Магія мовы: архіў 2005 (2-і квартал) Магія мовы: архіў 2005 (3-і квартал)