У Кіргізстане працягваецца крызыс

БІШКЕК. У Кіргізстане прадстаўнікі мітынгоўцаў, парлямэнт і прэм’ер абмяркоўваюць, як пазьбегчы крызысу ў краіне. На мінулым тыдні пачаўся бунт у калёніі Малдаванаўка, які прывёў да забойства парлямэнтарыя Тынычбэка Акматбаева пры таямнічых абставінах. Інцыдэнт выклікаў масавыя пратэсты ў Бішкеку й Ошы, дэманстранты заклікалі да адстаўкі прэм’ера краіны, якога яны лічаць адказным за забойства. Сьпікер парлямэнту Амурбэк Тэкебаеў заявіў, што ня мае магчымасьці ініцыяваць адстаўку прэм’ера.

(Тэкебаеў: ) “І ў Канстытуцыі, і ў статуце парлямэнту напісана – калі мы можам афіцыйна апэляваць да прэзыдэнта па пытаньні недаверу прэм’ер-міністру. Гэта магчыма толькі раз на год, калі прэм’ер дае справаздачу парлямэнту, і парлямэнт ацэньвае дзейнасьць ураду. Мы можам зьвярнуцца да прэзыдэнта пасьля таго, як будзе вынесены вотум недаверу ўсяму кабінэту".