Эўразьвяз забараніў увоз птушак 25 кастрычнік 2005, 15:16 БРУСЭЛЬ. Эўракамісія забараніла ўвоз жывых птушак з Харватыі, і свойскіх, і дзікіх, а таксама пер’я й птушынага мяса. Пастанову вынесьлі на паседжаньні камісіі, куды ўваходзяць прадстаўнікі вэтэрынарных службаў краінаў ЭЗ.