Алесь Дашчынскі, Менск Дэпутат Віктар Кучынскі накіраваў у праваахоўныя органы заявы аб злоўжываньнях на Беларускім мэталюргічным заводзе. Гэта ён зрабіў на падставе ліста, які паступіў ад аднаго з эканамістаў прадпрыемства (нейкага Бялова), у якім прыводзіцца шэраг фактаў. Адміністрацыя прадпрыемства абвяргае абвінавачаньні на свой адрас.
У лісьце дэпутата Кучынскага зьвяртаецца ўвага на вытворчую абстаноўку на прадпрыемстве. Сьцьвярджаецца, што кіраўніцтва БМЗ у асобе гендырэктара Мікалая Андрыянава займаецца прыпіскамі і штомесяц рапартуе пра рост вытворчасьці. Маўляў, некампэтэнтнае кіраўніцтва прадпрыемствам прывяло да стратаў на дзясяткі мільёнаў даляраў. Дэпутат Віктар Кучынскі чакае вынікаў афіцыйнага расьсьледаваньня.
(Кучынскі: ) “Дакумэнт, які да мяне патрапіў, накіраваны для вывучэньня і разгляду ў поўным аб’ёме ў пракуратуру Рэспублікі Беларусь, у Міністэрства ўнутраных справаў і ў іншыя дзяржаўныя органы, уключаючы дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў Дзяржкантролю. Калі б пытаньняў не было, я не накіроўваў бы туды, куды трэба”.
Віктар Кучынскі не праводзіў уласнага дэпутацкага расьсьледаваньня. Ён правёў праверку ў рамках сваіх магчымасьцяў і цьвердзіць, што ў гэтай справе ёсьць пытаньні.
Аднак на прэсавай канфэрэнцыі ў Жлобіне генэральны дырэктар БМЗ Мікалай Андрыянаў заявіў, што можа зьвярнуцца ў суд наконт зьвестак, якія распаўсюдзіў дэпутат Кучынскі. Паводле М.Андрыянава, “эканаміста Бялова” ніколі не было і няма на заводзе. Таму, маўляў, дэпутат Кучынскі зьяўляецца распаўсюднікам паклёпу, вольна ці міжволі. На гэта спадар Кучынскі адказаў:
(Кучынскі: ) “Я мяркую, што гэта псэўданім. А паводле стылю выкладаньня дадзенага дакумэнта, можна казаць, што ён быў напісаны спэцыялістам”.
Дырэктар Мікалай Андрыянаў заявіў, што кіраўніцтва заводу папрасіла адпаведныя органы праверыць факты, выкладзеныя ў лісьце, якія закранаюць рэпутацыю заводу і дырэктара. Як на БМЗ ставяцца да зьвестак, распаўсюджаных дэпутатам Кучынскім?
Памочнік гендырэктара БМЗ Уладзімер Марушкевіч сказаў:
(Марушкевіч: ) “Мы ананімак не разглядаем. Па-другое, эканаміст Бялоў ніколі не працаваў і не працуе на нашым заводзе. Усё, што я хачу вам сказаць”.
Начальнік управы эканамічнай бясьпекі БМЗ Уладзімер Елькін заявіў:
(Елькін: ) “Я ня ведаю, каму гэта трэба. Але справа ў тым, што сёньня прадпрыемства на ўздыме, працуе рытмічна, стабільна, і ніякіх пытаньняў не ўзьнікала. Цяпер працуе пашыраная камісія Мінпраму ў гэтым пытаньні, і яны дадуць ацэнку працы”.
Камэнтаваць факты, апублікаваныя дэпутатам Кучынскім, на БМЗ адмовіліся.
Дарэчы, у лісьце Кучынскага, які перададзены мэдыям, гаворыцца: “Маючы добрыя зьвесткі пра ўзровень адносінаў гендырэктара з вышэйшымі службовымі асобамі прэм’ер-міністрам Сяргеем Сідорскім і старшынём Дзяржкантролю Анатолем Тозікам і іншымі, якія маюць асабісты камэрцыйны інтэрас на БМЗ, ніводнае міністэрства ці ведамства нават не спрабуе аднавіць на заводзе парадак і дысцыпліну”.
Прадстаўніца Камітэту дзяржкантролю так адрэагавала на закіды адносна яе шэфа, спадара Тозіка:
(Спадарыня: ) “Наагул, якое права я маю камэнтаваць выдумкі гранатамётчыка. Я лічу гэта поўнай бязглузьдзіцай”.
На прэсавай канфэрэнцыі дырэктар БМЗ таксама зрабіў закід на адрас Віктара Кучынскага, маўляў, “для Кучынскага было б лепш, каб ён зьвярнуўся да таго часу, калі працаваў у фондзе дапамогі дзецям”. Тым, хто падвяргае сумневу дзейнасьць былога памочніка прэзыдэнта, кіраўніка дэпартамэнту гуманітарнай дзейнасьці, спадар Кучынскі адказаў:
(Кучынскі: ) “Комплексная праверка працы дэпартамэнту скончылася тым, што было складзена тры даведкі. У мяне адсутнічалі парушэньні ў сфэры гуманітарнай дзейнасьці наагул. Таму я закрываю гэтае пытаньне і стаўлю кропку”.