Аляксей Знаткевіч, Джэф Донаван, Прага Былы кіраўнік амэрыканскай няўрадавай арганізацыі "Freedom House", былы дырэктар ЦРУ Джэймс Вулсі адказаў на пытаньні карэспандэнтаў нашага радыё
"...Таму нейкім чынам, я б сказаў, што прэзыдэнт Пуцін і прэзыдэнт Лукашэнка ў гэтым пытаньні, вельмі добра задаюць кірунак дзеяньняў, яны – нешта накшталт флюгераў, павернутых назад. Калі дапусьціць, што яны паказваюць у абсалютна няправільным кірунку – нам варта было б рабіць усё тое, чым яны незадаволеныя, мы павінны дапамагчы адбыцца ўсяму, што ім не падабаецца. Вось жа ім пакуль што вельмі недаспадобы ідэя незалежных арганізацыяў – напрыклад студэнцкіх, якія заклікаюць да сапраўдных выбараў. І якраз нагэтулькі, на маю думку, мы павінны зразумець, што Захад павінен падтрымліваць менавіта такія рэчы..." (ЧЫТАЦЬ УВЕСЬ ТЭКСТ ІНТЭРВІЮ)