Вінцэсь Мудроў, Наваполацак Новая перадача сэрыі "Магія мовы".
Частае і сутаргавае ўздрыгваньне ўсяго цела ці нейкага аднаго органа можа надарыцца з розных прычынаў – ад холаду, страху, хваробы, нэрвовага ўзбуджэньня. Такі стан трапна люструюць народныя параўнаньні. Вось і дрыжаць людцы як у трасцы, як тая квашаніна альбо як авечы хвост. Зірнеш з тылу на якую авечку і міжволі падзівісься: апанаваны неэстэтычнымі вісюлінамі хвост ня мае спачыну. Чаму ён увесь час трасецца, невядома, але не выключаю, што гэта своеасаблівая эратычная правакацыя дзеля прынады маркача.
Жывым увасабленьнем дрыготкага хваста стаў апошнім часам галасавы вібрат высокіх начальнікаў падчас уладных планёрак. “Алесан’орыч... ваша указаніе будзет выпалнена!” – навыперадкі прамаўляюць высокія начальнікі, не пазнаючы ад хваляваньня ўласнага голасу. Дый што там начальнікі... Вось і я цяпер чытаю тэкст і адчуваю дрыготку ў голасе. Таму ёсьць мэдычнае тлумачэньне: грамадзтва нашае накрыла страшная пошасьць, якую ўмоўна можна назваць сындромам авечага хваста. І ад хваробы гэтай, як і ад сындрому набытага імунадэфіцыту, няма дзейснай вакцыны.
У нашых суседзяў, на шчасьце, дрыжыць ня ўсё грамадзтва, а толькі асобныя грамадзяне, і тое з выпадку. Дрыжаць яны там як трапяткі ліст асіны. Dreb kā apšu lapa – дрыжыць як асінавы ліст – гэта па-латыску. Dreba kaip epušės lapas – тое ж самае, але па-летувіску. І калі ў расейскіх прымаўках лазьневы ліст фігуруе як архетып нечага навязьліва-статуарнага, дык ліст асіны – як праява адвечна-рухавага і ўадначас баязьлівага. У суседзяў, як бачым, прывязка да флёры, у нас да фаўны, дый не абы-якой, а свойскай. Адпаведна, па-свойску, напаўголасу, хочацца пажадаць нашым палітыкам, функцыянэрам і сабе самому трымаць удары і ніколі не дрыжаць як авечы хвост.
Магія мовы: архіў 2005 (1-ы квартал) Магія мовы: архіў 2005 (2-і квартал) Магія мовы: архіў 2005 (3-і квартал)