Выбухі ў Багдадзе - 17 загіблых

Багдад. Паводле апошніх дадзеных, 17 чалавек загінулі пры трох выбухах у цэнтры ірацкай сталіцы. Яны адбыліся побач з паліцэйскімі пастамі на плошчы Фірдоўсі. У выніку істотныя пашкоджаньні атрымаў 19-ціпавярховы гатэль “Палестына”, дзе пражываюць замежныя журналісты. У адным з выбухаў быў ужыты замінаваны грузавік-бэтонамяшалка. У нядзелю ў выніку тэрактаў і нападаў ў Іраку загінулі 30 чалавек.