Алена Струвэ, Менск Новае вяшчаньне на Беларусь нямецкага радыё "Deutsche Welle" працягвае выклікаць дыскусіі ў нямецкім друку.
Ня так даўно Радыё Свабода пазнаёміла слухачоў з палемічным артыкулам у бэрлінскім выданьні "Die Tageszeitung", у якім ягоная аўтарка Барбара Оертэль выказвала сваё меркаваньні ў зьвязку з абранай мовай вяшчаньня – расейскай. Як напісала газэта, “перадачы робяцца на колішняй акупацыйнай для Беларусі мове”. Менавіта гэтая пазыцыя выклікала рэакцыю на самой “Нямецкай хвалі”.
"Гэты артыкул аднабаковы і ўтрымлівае памылковыя акцэнты", піша адказ на старонках “Die Tageszeitung” галоўны рэдактар замежных праграмаў "Deutsche Welle" Міядраг Шорыч.
Вяртаючыся да артыкулу Барбары Оертэль “Іншымі словамі”, кіраўнік замежнага вяшчаньня на "Нямецкай хвалі" падкрэсьлівае, што для стваральнікаў новага праекту зьмест праграмаў больш важны за іхную мову.
“Тым больш, што моўная праблема (расейская ці беларуская) заўсёды перабольшвалася ў палеміцы прадстаўнікамі пэўных палітычных груповак”, заяўляе прадстаўнік "Нямецкай хвалі". І тое што радыё “Нямецкая хваля” атрымала ад Эўракамісіі адпаведныя грошы на вяшчаньне, сьведчыць на карысьць гэтага праекту, а ня супраць яго, перакананы аўтар.
Паводле спадара Шорыча, расейская мова ня ёсьць для беларусаў “акупацыйнай мовай”. Гэта мова, якую разумеюць і якой штодзённа карыстаецца большасьць людзей ў краіне. “Мы ні ў якім выпадку не ігнаруем імкненьні беларусаў падтрымаць сваю мову, – піша Міядраг Шорыч. Гэта задача, галоўным чынам, саміх беларусаў ды асобных беларускіх арганізацыяў. Мы паважаем падобныя аргумэнты і ўлічваем іх пры стварэньні двухмоўнай Інтэрнэт-старонкі”.
Напрыканцы артыкулу Міядраг Шорыч выказвае надзею на тое, што беларускамоўныя элемэнты будуць выкарыстаныя ў будучых праграмах “Нямецкай хвалі”. "Людзі ў Беларусі маюць права на свабодную, нецэнзураваную інфармацыю. У гэтым сэнсе радыё "Deutsche Welle" хоча зрабіць свой адпаведны ўнёсак", піша на старонках "Die Tageszeitung" кіраўнік замежнага вяшчаньня на бонскім радыё Міядраг Шорыч.
Тым часам нямецкая "Sueddeutsche Zeitung" выказвае меркаваньне, што тэхнічна прымаць новыя перадачы "Deutsche Welle" ў Беларусі нескладана. Газэта не выключае, што беларускі рэжым паспрабуе глушыць перадачы зь Нямеччыны, хаця з тэхнічнага гледзішча гэта будзе вельмі цяжка зрабіць і да таго ж гэта абыдзецца вельмі дорага.
Гл. таксама Сяргей Дубавец: "13 памылак, якія робяць заходнія СМІ пры выбары мовы вяшчаньня на Беларусь" Сяргей Шупа: "Гэта, бадай, першы прэцэдэнт заходняга вяшчаньня на Беларусь па-расейску"