Забіты актывіст групоўкі “Ісламскі джыгад” 24 кастрычнік 2005, 15:18 ЕРУСАЛІМ. На заходнім беразе Ярдану ізраільскія вайскоўцы падчас апэрацыі забілі актывіста групоўкі “Ісламскі джыгад”. Паводле прадстаўніка ізраільскага войска, забіты нёс адказнасьць за некаторыя тэракты на тэрыторыі Ізраілю.