Сяргей Астраўцоў, Горадня Ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч галадае дзесяць дзён у гарадзенскай турме. Супраць яго распачата крымінальная справа аб ухіленьні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры (артыкул 243, частка ІІ Крымінальнага кодэксу). Сьледзтва лічыць, што ён цягам двух гадоў не заплаціў у бюджэт 679 мільёнаў рублёў. Прадпрымальніку пагражае зьняволеньне тэрмінам ад трох да сямі гадоў і канфіскацыя маёмасьці.
Сёньня Мікалая Аўтуховіча наведала ў турме новы адвакат — Галіна Іванова. Яна сказала мне, што пазнаёмілася зь ім, паколькі бачыла ўпершыню. Ён працягвае галадоўку, сказала яна, але на здароўе ёй асабіста не наракаў. Скаргу на меру стрыманьня арыштаваны пакуль вырашыў не падаваць, магчыма таму, што ня мае вялікай надзеі на тое, што яе задаволяць, мяркуе адвакат Іванова.
Такая скарга падрыхтаваная адвакатам Надзеяй Станкевіч, але Мікалай Аўтуховіч гаварыў ёй, што хоча пакуль пачакаць з падачай скаргі. Хаця сама адвакат зазначае, што ня згодная зь мерай стрыманьня, ужытай адносна прадпрымальніка, якога 14 кастрычніка — на час сьледзтва пасадзілі за краты.
Гэтая атмасфэра чаканьня характарызуе і сытуацыю у Ваўкавыску. Калі кіроўцы таксовак, што належаць Аўтуховічу, даведаліся пра яго арышт і галадоўку, дык некаторыя загаварылі аб магчымасьці выказаць зь ім салідарнасьць, падтрымаўшы арыштаванага галадоўкай. Але гэта засталося пакуль толькі прапановай. Кіроўцы бачаць, што дамагчыся чагосьці такім чынам амаль немагчыма. Дарэчы, пры канцы верасьня, калі Мікалай Аўтуховіч праводзіў апошнюю сваю галадоўку на волі, ён галадаў адзін.
***
Мікалай Аўтуховіч за два гады правёў тры галадоўкі пратэсту, двойчы яго падтрымалі кіроўцы таксовак, таму акцыі рабіліся масавымі, у іх удзельнічалі больш за трыццаць чалавек. Прадпрымальнік пратэставаў супраць штрафных санкцыяў, накладзеных падатковай службай, а два гады таму і супраць арышту таксовак, якія яму належаць. Спадар Аўтуховіч таксама змагаўся за скасаваньне штрафных санкцыяў, якія дасягнулі амаль мільёну даляраў, у судах. Пры канцы верасьня Прэзыдыюм Вышэйшага гаспадарчага суду пастанавіў накіраваць справу прадпрымальніка на новы разгляд, і ён спыніў галадоўку. Аднак супраць яго распачалі крымінальную справу.