У Грузіі ствараецца новы апазыцыйны рух

ТБІЛІСІ. Былы міністар замежных спраў Грузіі Саломе Зурабішвілі стварае апазыцыйны грамадзкі рух. На прэсавай канфэрэнцыі ў Тбілісі Зурабішвілі падкрэсьліла, што не плянуе ствараць альянс зь дзейнымі палітычнымі партыямі, але гатовая да супрацоўніцтва. Першаснай задачай новага руху былая кіраўніца МЗС Грузіі лічыць падрыхтоўку да выбараў у мясцовыя органы ўлады. Якія маюць адбыцца налета, і не выключае свайго ўдзелу ў выбарах прэзыдэнта ў 2009-м годзе.