Казімер Яноўскі, Лоеў Сёньня прэзыдэнт пабываў у Лоеве. Нагодай стала сьвяткаваньне 500-гадовага юбілею райцэнтру і запальваньне паходні прыроднага газу.
Перад прылётам Аляксандра Лукашэнкі на гелікоптэры сапэры правялі чарговае дасьледаваньне пасадачнай пляцоўкі. Распавядае відавочца, жыхар Лоева:
(Спадар: ) “Сабачка пабегаў, панюхаў пляцоўку дзеля перасьцярогі ад закладзенага выбуховага прыстасаваньня, сапёр хадзіў і правяраў грунт мінашукальнікам”.
На цэнтральным пляцы мястэчка Аляксандар Лукашэнка запаліў адмыслова ўсталяваную паходню прыроднага газу. Пры гэтым кіраўнік дзяржавы казаў, што жыхары атрымалі выдатны падарунак ад дзяржавы. Газаправод даводзілася будаваць у надзвычай складаных умовах, трубы на 20-кілямэтровым шляху давялося пракладваць праз рэчкі, балоты, лес, шасэйныя дарогі.
Па словах кіраўніка дзяржавы, газыфікацыя Лоева — чарговае зьвяно ў рэалізацыі стратэгічнага праекту газыфікацыі беларускага Палесься і выкананьні праграмы “Чыстае паліва”. Пры гэтым прамоўца папярэдзіў жыхароў, што трэба быць гатовымі да чарговага падаражаньня газу.
Аляксандар Лукашэнка даў сваю згоду на будаўніцтва ў райцэнтры цаглянага заводу, запатрабаваўшы ад мясцовых кіраўнікоў забясьпечваць людзей працоўнымі месцамі.
У прамове кіраўнік дзяржавы даваў выразна зразумець, што калі ён сыдзе ў адстаўку, то нічога падобнага ў такіх мястэчках, як Лоеў, адбывацца ўжо ня будзе. А краіну трэба разьвіваць раўнамерна.
Высокі госьць усклаў таксама кветкі да помніку салдатам і партызанам, што загінулі ў 1943-м годзе падчас фарсіраваньня Дняпра і вызваленьня Лоева. Памежнікі гомельскага атраду на рачных вайсковых катэрах паказалі Аляксандру Лукашэнку імітацыю затрыманьня парушальнікаў беларуска-ўкраінскай мяжы.
Візыт у Лоеў Аляксандра Лукашэнкі быў надзвычай кароткі і нагадваў перадвыбарчую паездку.