RFE/RL Брытанскі аналітычны цэнтар “Economist Intelligence Unit” апублікаваў чарговыя прагнозы эканамічнага разьвіцьця Беларусі. Паводле аналітыкаў, рост беларускай эканомікі запаволіцца, але захавае добрыя тэмпы, дзякуючы, сярод іншага, высокім цэнам на нафту, які спрыяе росту нафтаперапрацоўчай галіны.
“Economist Intelligence Unit” прагназуе сёлета рост валавага ўнутранага прадукту (ВУП) Беларусі на роўні 8 працэнтаў, а ў 2006 годзе – 6 працэнтаў. У той жа час аналітыкі адзначаюць, што інвэстыцыі ў беларускую эканоміку застаюцца на нізкім роўні, а попыт на беларускі экспарт у Расею будзе зьмяншацца.
“Economist Intelligence Unit” ацэньвае ўмовы для бізнэсу ў Беларусі, як адны з найбольш неспрыяльных у рэгіёне. Аналітыкі ў прыватнасьці адзначаюць, што тры чвэрці беларускай эканомікі застаюцца ва ўласнасьці дзяржавы. Пры гэтым Аляксандар Лукашэнка адмаўляецца скасаваць правіла “залатой акцыі”, якое дазваляе дзяржаве ўмешвацца ў справы прыватных прадпрыемстваў, якія раней былі ў дзяржаўнай ўласнасьці. Паводле нядаўняга дасьледаваньня Міжнароднага валютнага фонду, прыватныя прадпрыемствы ў Беларусі, у адрозьненьне ад большасьці дзяржаваў рэгіёну працуюць ня больш эфэктыўна за дзяржаўныя, бо зьвязаныя шматлікімі бюракратычнымі абмежаваньнямі.