Анан заклікаў сьвет дапамагчы Пакістану

ААН. Генэральны сакратар ААН Кофі Анан заклікаў сусьветную супольнасьць тэрмінова дапамагчы Пакістану, каб пазьбегчы другой хвалі масавых сьмерцяў ад наступстваў землятрусу. Тры мільёны чалавек засталіся бяздомнымі, у іх няма коўдраў, намётаў і цёплае вопраткі , каб абараніцца ад “бязьлітаснай гімалайскай зімы”. Калі пацярпелыя не атрымаюць своечасовай дапамогі, дзясяткі тысячаў чалавек памруць ад холаду.