Алег Грузьдзіловіч, Менск Цела журналіста, сталага аўтара “Народнай Волі” Васіля Гроднікава з траўмай галавы было знойдзена 18 кастрычніка раніцай у ягоным доме ў Заслаўі. Брат Васіля Гроднікава Мікалай Гроднеў не выключае, што гэта забойства і спасылаецца на абстаноўку ў доме.
(Гроднеў: ) “Што вядома? Яго, відаць, забілі, бо столькі крыві на сьценах, на зэдліку, на падлозе. Сёньня я прыходжу, а ён ляжыць.Там была скінутая трубка, таму тэлефон маўчаў. А ў кватэры ўсё было раскідана”.
Мікалай Гроднеў сьцьвярджае, што грошы і каштоўныя рэчы з дому ягонага брата ня зьніклі.
Праверку абставінаў сьмерці журналіста Васіля Гроднікава вядзе крымінальная міліцыя Менскай вобласьці. Там кажуць, што рашэньне аб тым, ці трэба заводзіць крымінальную справу аб забойстве, будзе прынятае паводле вынікаў экспэртызаў.
Васіль Гроднікаў — прафэсійны журналіст, працаваў на “Беларусьфільме”, у агенцтве АПН. У апошнія гады стала друкаваўся ў “Народнай Волі” з нататкамі на сацыяльна-палітычныя тэмы. За гэтыя публікацыі быў узнагароджаны журналісцкай прэміяй імя Анатоля Майсені.
Сваякі Васіля Гроднікава не выключаюць, што зь ім маглі паквітацца за прынцыповую грамадзянскую пазыцыю.