Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Сёньня ў Гайнаўцы пачаліся польска-беларускія літаратурныя сустрэчы, якія сёлета адбываюцца пад дэвізам “У пошуку новы’ формаў суседзтва”.
Зь беларускага боку ў мерапрыемстве бяруць удзел сярод іншых старшыня Саюзу пісьменьнікаў Алесь Пашкевіч старшыня ПЭН-клюбу Уладзімір Някляеў, а таксама выбітныя беларускія літаратары Анатоль Вярцінскі, Вольга Іпатава, Барыс Сачанка. У Гайнаўцы яны сустрэнуцца з чытачамі ды абмяркуюць са сваімі польскімі калегамі, сярод іншага, сытуацыю, у якой апынуўся Саюз пісьменьнікаў Беларусі, якому пагражае закрыцьцё.