RFR/RL Падзеі 18 кастрычніка
18 кастрычніка 1776 году капітан Тадэвуш Касцюшка пачынае службу ў амэрыканскай рэспубліканскай арміі. Касьцюшка ўдзельнічаў у абароне ад ангельцаў Філядэльфіі, у пераможнай бітве каля Саратогі, праектаваў і будаваў самую моцную крэпасьць тагачаснай Амэрыкі -- Вэст-Пойнт на Гудзоне... Кангрэс ЗША надаў Касьцюшку званьне брыгаднага генэрала.
18 кастрычніка ў 1809 годзе быў закладзены Сабор Сьвятых Пятра й Паўла ў Гомелі. Пабудаваны ён ангельскім архітэктарам Джонам Кларкам на сродкі графа Румянцава. У гэтым саборы знаходзіцца й магіла графа. За савецкім часам тут быў плянэтарый, а цяпер, як і колісь, -- праваслаўная бажніца.
У гэты дзень у 1825 годзе ў Англіі была праведзеная апошняя дзяржаўная лятэрэя. У 1918-м была створана рэспубліка Чэхаславакія. У 1926 годзе ў газэце «Нью-Ёрк Таймз» быў упершыню апублікаваны палітычны запавет Леніна. У 1927 годзе была створана ангельская мэдыйная кампанія Бі-Бі-Сі. А ў 1993-м Латвія ўвяла новую валюту – лат.
18 кастрычніка 1905 году ў Менску адбыўся расстрэл царскімі войскамі і паліцыяй арганізаванага эсэрамі мітынгу працоўных на Прывакзальнай плошчы на загад менскага губэрнатара Курлова. 80 чалавек былі забітыя, некалькі соцень -- параненыя. Сама падзея ўвайшла ў гісторыю пад назвай Курлоўскага расстрэлу.
18 кастрычніка 1911 году ў Полацку памёр Іван Далгоў, вядомы беларускі гісторык, родам з Расеі. Па сканчэньні Пецярбурскага ўнівэрсытэту ён прыехаў настаўнічаць у Беларусь, у Полацкі кадэцкі корпус. Шмат напісаў пра гісторыю Полаччыны, якую ўсё жыцьцё вывучаў, праводзіў археалягічныя дасьледаваньні. Напісаў гісторыю Полацкага кадэцкага корпусу ды арганізаваў у ім музэй.
18 кастрычніка 1893 году нарадзіўся Ўладзімер Уладамірскі, зорка першае велічыні Купалаўскага тэатру, народны артыст Беларусі.
А яшчэ 18 кастрычніка 1932 году нарадзіўся Вітаўтас Ландсбергіс, кампазытар, музыказнаўца, адзін з самых прыкметных савецкіх палітыкаў часоў “перастройкі”, першы кіраўнік незалежнай Літвы.
Сярод іншых знакамітасьцяў, што прыйшлі на сьвет у гэты дзень у розныя гады, згадаем сёньня францускага філёзафа, ляўрэата Нобэлеўскай прэміі Анры Бэргсона, чэскую тэнісістку Марціну Наўрацлаву, якая паставіла ўсе рэкорды ў жаночым тэнісе.
А таксама – у гэты дзень нарадзіўся Лі Харві Освальд, які лічыцца забойцам прэзыдэнта Кенэдзі, і які напачатку 60-ых гадоў жыў у Менску, дзе ажаніўся. Справа Лі Харві Освальда, якая знаходзіцца ў КГБ Беларусі, да гэтага часу не рассакрэчаная.