Ягор Маёрчык, Селішча, Вушацкі раён, Віцебшчына (эфір 14 кастрычніка) Новая перадача сэрыі “Палітычная геаграфія”.
(Ліцьвін: ) “Я часта туды заходжу. Зайду і Богу памалюся. На каленцах там пастаю”.
(Карэспандэнт: ) “Вы ходзіце маліцца на гэтыя рэшткі?”
(Ліцьвін: ) “Хаджу. І на каленках там малюся, бо гэта сьвятое месца”.
Пэнсіянэрка Вольга Ліцьвін становіцца на каленцы і жагнаецца. А вочы скіраваныя на тое месца, дзе некалі быў аўтар. Цяпер там аблезлая сьцяна, на якой крэйдай напісаныя словы: “Бог глядзіць на вас”.
Касьцёл сьвятой Веранік і кляштар бэрнардынцаў 18 стагодзьдзя — гэта галоўныя архітэктурныя і гістарычныя адметнасьці вёскі Селішча.
На дзіравым даху бажніцы растуць трава і дрэвы. Ксёндз, якія прыяжджае з райцэнтру Вушачы, у касьцёл ні разу так і не ўвайшоў. Маўляў, баіцца, што з вышыні некалькіх дзясяткаў мэтраў на галаву зваліцца цэгла. Я таксама не застрахаваны ад такога, але блукаю па вялізарнай залі набажэнстваў.
Унутры касьцёлу можна пабачыць рэшткі грамафонных плытаў, кансэрвавыя банкі, пад нагамі храбусьціць бітае шкло. У залі, дзе некалі вяліся набажэнствы, валяецца безьліч дыплёмаў. Усе яны выдадзеныя селішчанскай школе. Гэтыя дыплёмы сьведчаць пра тое, што каманды вучняў у розныя часы 1970-х і 1980-х гадоў займалі прызавыя месцы на раённых спаборніцтвах, ад шахматаў і да лёгкай атлетыкі.
Таксама на падлозе можна пабачыць партрэт Уладзімера Леніна. Характэрна тое, што ўся выява папсаваная дзіркамі. Такое ўражаньне, што нехта адмыслова зьнявечыў партрэт. Цікава тое, што ні ў касьцёле, ні побач зь ім няма ніякай шыльды пра тое, што ён ахоўваецца дзяржавай і пра тое, што гэта помнік архітэктуры.
Вольга Ліцьвін працягвае аповед пра касьцёл сьвятой Веранікі:
(Ліцьвін: ) “Касьцёл пачалі разбураць да вайны нашы камуністы. Яны званы паскідалі і хацелі яго цалкам разабраць і зрабіць там клюб для танцаў. Пасьля прыйшла вайна, але яго ніхто не бамбаваў. Пасьля вайны там была сталоўка, пякарня. А пасьля садралі дах, і ўсё абвалілася.
Хоць я мала пражыву, але была б задаволеная, каб яго аднавілі. Але ніхто пра гэта ня кажа. У нас тут малая вёска, адны пэнсіянэры засталіся. Няма сілаў дапамагаць будаваць”.
(Карэспандэнт: ) “Каталіцкая грамада вялікая?”
(Ліцьвін: ) “Каталікоў вельмі мала. Яна была большай, але цяпер усе перакінуліся ў праваслаўе. Штонядзелю да нас ксёндз прыяжджае. Раней хадзіла чалавек дзесяць, а цяпер толькі тры”.
(Карэспандэнт: ) “Кажаце, што людзі, якія разбуралі касьцёл, дорага заплацілі. А што зь імі здарылася?”
(Ліцьвін: ) “Тых людзей адразу ня стала. Адзін як паехаў з дому, так і не вярнуўся, ніхто ня ведае, дзе ён падзеўся. А другі васямнаццаць гадоў у ложку адлежаў. Захварэў, і ногі ў яго адняліся. Ён рабіць нічога ня мог, толькі па хаце з кіёчкам хадзіў. Ён сам гаварыў, што яго Бог пакараў за тое, што званы скідваў. У яго была вялікая сям’я, восем чалавек, а есьці не было чаго. Ён тады казаў, што ад безграшоўя наважыўся на такі заробак. А я сяджу і плачу, што майго сыночка сусед зарэзаў. Чатыры гады, як яго пахавала. А бандзюга той… Гэта ягоны дзед званы скідваў. У іх такая парода бандыцкая!”
(Карэспандэнт: ) “Што ў Селішчы ёсьць: калгас, сельсавет?”
(Ліцьвін: ) “Сельсавет у нас быў, але яго ў Кублічы перанесьлі. Гэтая дзяржава зусім падурнела. Спрадвеку сельсавет быў у Селішчах”.
(Карэспандэнт: ) “А стараста ў вёсцы ёсьць?”
(Ліцьвін: ) “Няма. Ніякай улады няма!”
Уласна кажучы, у Селішча я спазьніўся роўна на адзін дзень. За суткі да майго прыезду тут зачынілі краму. Гандлёвая кропка стала наступнай ахвярай, пасьля школы і сельсавету.
Мясцовыя ўлады паабяцалі пусьціць сюды аўталаўку. Леаркадзія Янулеўская перасоўваецца з кійком. Старая ледзь магла дачыкільгаць трыццаць мэтраў да крамы, цяпер будзе цягацца да машыны.
(Янулеўская: ) “Чаму зачынілі краму? Тут праблема з дровамі. Кругом лясы. Лес завалены сухастоем. І ніхто ня можа арганізаваць дастаўку дроваў у краму”.
(Карэспандэнт: ) “А крама дровамі топіцца?”
(Янулеўская: ) “Дровамі. Тут нам прыслалі дзяўчыну. Яна гандлявала-гандлявала, а пасьля пачала пэнсіянэраў ашукваць. Хлеб каштуе 730 рублёў, а яна брала з нас 890. А мы думалі, што хлеб падаражэў. І думаем, пасьля гэтага: Госпадзі, як грошы хутка лятуць! А можа, яна нас ня толькі на хлеб ашуквала? Ці за гэта, ці за нешта іншае яна звольнілася”.
(Карэспандэнт: ) “Зь сельсавету ці бываюць, ці пытаюцца, чым дапамагчы старым?”
(Янулеўская: ) “Бываюць. І старшыня ў нас добрая. Яна клапоціцца пра пэнсіянэраў. Яна тэлефануе і пытаецца, чым дапамагчы. Летась я езьдзіла ў гартоп. Яны сказалі, што за дровы трэба заплаціць сто зь нечым тысяч. А пасьля старшыня паклапацілася, каб машына прывезла дроваў за 35 тысяч. Сёлета старшыня калгасу ня даў камбайна малаціць. А пасьля яна знайшла камбайн. Езьдзіла па вёсцы…”
(Карэспандэнт: ) “Сама?! На камбайне?!”
(Янулеўская: ) “Не, не сама, з камбайнэрам”.
Селішча нібыта падзеленае на часткі. Вёска стаіць на пагорках, між якімі лагчынка. Тая палова, дзе знаходзіцца касьцёл, — самая старая, самая прыгожая і самая спусьцелая. А другая — сучасныя вуліцы, з выгляду безь пяці хвілінаў аграгарадок.
Колішняя настаўніца Нэлі Русецкая жыве ў старой частцы. Гэты край вёскі абязьлюднеў. Пэнсіянэрка знаходзіць у гэтым станоўчы момант.
(Русецкая: ) “Жыцьцё цяпер у параўнаньні, якое яно было, калі я працавала ў школе… Цяпер трымаць каровы дужа лёгка. Хутарная сыстэма стала. Хто хоча — ганяе на пашу, хто ня хоча, навязвае побач ля дому. Але ніхто ў агульны статак не ганяе, усе навязваюць па сваіх хутарах”.
З таго, што на мове чыноўнікаў называецца, сацыяльная інфраструктура, у Селішчы застаўся толькі фэльчарска-акушэрскі пункт. Дамо слова сталаму наведніку мэдычнай установы Ўладзімеру Грыневічу.
(Грыневіч: ) “Я сорак гадоў адпрацаваў на трактары. Толькі ўявіце: дзесяць гадоў вазіў аміяк?! У мяне з носу і роту кроў трубою пёрла. Хто са мной працаваў, ужо ніводнага няма”.
(Карэспандэнт: ) “Што з мэдыцынай?”
(Грыневіч: ) “Ёсьць маленькі ФАПчык. Аднак там толькі таблеткі даюць. І болей нічога. Могуць яшчэ ціск памераць. А калі трэба зрабіць прышчэпку, трэба несьці свае лекі. А я на таблетках толькі і жыву, а так бы даўно падох. У мяне ад аміяку была язва”.
(Карэспандэнт: ) “Кажуць, вас калгас хочуць далучыць да Кублічаў?”
(Грыневіч: ) “Я ня ведаю, куды яны яго будуць далучаць. Неяк вясною пра гэта гаварылі. Калі так здарыцца, стане ў два разы горш. Калі сельсавет быў тут, на месцы, можна было атрымаць даведку. А цяпер трэба ехаць у тыя Кублічы за 15 кілямэтраў. Я туды паеду? Аўтобус туды ідзе раніцай і вечарам. Трэба ці цэлы дзень там сядзець, ці пехам лупіць”.
У новай частцы вёскі на лаўцы пад сьцяной зачыненага сельсавету сядзелі браты Пашуты. Дзецюкі шукалі трэцяга інвэстара, каб набыць пляшку чарнілаў. Майму зьяўленьню ўзрадаваліся. Аднак імпэт іхны зьнік, як толькі я адмовіўся ад сьпіртнога і папрасіў пра інтэрвію. Пагадзіўся старэйшы зь іх — працоўны тутэйшай калектыўнай гаспадаркі Віктар Пашута.
(Карэспандэнт: ) “Вы ня чулі нічога такога, што ваш калгас хочуць да Кублічаў далучыць?”
(Пашута: ) “Такога ня чулі”.
(Карэспандэнт: ) “А калгас, калі браць па раёне — лепшы, горшы, пасяродку?”
(Пашута: ) “Кожная жаба сваё балота хваліць І мы сваё хваліць будзем. Я вам праўду кажу, нічога не брашу. Заробак аддаюць у час”.
(Карэспандэнт: ) “Вялікія грошы?”
(Пашута: ) “Капейкі. Вагаецца ад 150 да 600 тысяч. Шмат людзей езьдзяць на працу ў Вушачы”.
(Карэспандэнт: ) “Пакрысе ўсё згортваецца: сельсавету няма, крамы няма, школы няма…”
(Пашута: ) “Гэта нэгатыўна. Некалі ўсё было на месцы, а цяпер дзяцей у Пліпу вазіць трэба, а гэта пяць кілямэтраў”.
(Карэспандэнт: ) “А людзі сваю незадаволенасьць выказвалі?”
(Пашута: ) “Людзі маўчаць. Паміж сабой гавораць, а калі начальства зьбярэцца, усе маўчаць. Знойдзецца адзін-другі такі незадаволены, але адзін у полі ня воін”.
(Карэспандэнт: ) “А чаго яны маўчаць?”
(Пашута: ) “Людзям тут яшчэ жыць”.
(Карэспандэнт: ) “А што, могуць помсьціць?”
(Пашута: ) “Можа быць і такое”.
І апошняе інтэрвію гэтай праграмы. У колішняй сялянкі, якая ў маладосьці зьбегла ў горад, а на пэнсіі вярнулася ў Селішча, вырашыў распытацца пра ейнае бачаньне жыцьця ў вёсцы. Размова ў нас выйшла ня надта цёплая.
(Спадарыня: ) “А мы жылі ў Наваполацку і тут нічога ня ведаем. Здароўя не было. Вырашылі набыць дом і перабрацца”.
(Карэспандэнт: ) “А чаго выбралі менавіта Селішча? Ёсьць жа вёскі бліжэйшыя да Наваполацку”.
(Спадарыня: ) “Там так параілі. Сказалі, што тут хата прадаецца. Мы прыехалі і спакусіліся”.
(Карэспандэнт: ) “Не шкадуеце?”
(Спадарыня: ) “Шкадую. Дрэнна тут. Няма ніякіх умоваў. Ерунда! Я з вамі болей гутарыць ня буду. Вы яшчэ пісаць пачняце. Са сваёй маладосьці не люблю гэтага балбатаньня. Ад яго ніякага плёну няма. Шкада вас, маладыя людзі”.
(Карэспандэнт: ) “Чаму шкада?”
(Спадарыня: ) “Гаворыце і тое не на красівым языку. Гэта мы так можам гаварыць, а вы павінны прыгожа. А вы нешта па-беларуску шаўпочаце. А я гэтую мову не люблю”.
(Карэспандэнт: ) “За што не любіце?”
(Спадарыня: ) “За тое, што сама беларуска! Няма за што любіць! Усё жыцьцё пражыла ў жабрацтве і старасьць так дажываю. Дзяды і бацькі так працавалі, дзеці цяпер жабракамі ходзяць. Вось такія мы, беларусы. І што тут любіць?”
(Карэспандэнт: ) “З вашых словаў вынікае, што няма прасьвету?”
(Спадарыня: ) “Яго і ня будзе. Ідзіце адсюль, малады чалавек. Не марнуйце на мяне свае нэрвы — я ўжо ненармальная. Не хачу болей ні пра што казаць”.
Селішча разьмежаваныя на два часткі. Жыцьцё вёскі таксама можна падзяліць. Адным з сымбаляў ёсьць касьцёл сьвятой Веранікі, іншым — браты Пашуты і перасяленка з Наваполацку.