Галіна Прыгара, Нью-Ёрк У ЗША на гастролях знаходзяцца акторы віцебскага акадэмічнага тэатра імя Якуба Коласа. У нядзелю ў Нью-Ёрку, у царкве Кірылы Тураўскага, адбылася іх сустрэча з амэрыканскімі беларусамі.
На гэтую сустрэчу сабраліся беларусы з Нью-Ёрку і зь Нью-Джэрсі. Прыйшлі зь дзецьмі, з кветкамі, вельмі ўзрадаваныя, што прыехалі землякі. На сцэне вісеў такі вялікі плякат -- "Вітаем віцебскі тэатар імя Якуба Коласа!".
Дарэчы, у залі быў і пляменьнік Якуба Коласа, якога ўсе прысутныя ў залі прывіталя аплядысмэнтамі -- спадар Міцкевіч.
Прывітальнае слова сказаў старшыня нью-ёрскага аддзелу Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня Віталь Зайка. Выступіў Зянон Пазьняк, які расказаў пра гісторыю коласаўскага тэатра, зазначыўшы і імёны выбітных дзеячоў беларускага мастацтва, такіх, як Стэфанія Станюта, якія пачыналі свой творчы шлях у віцебскім тэатры. Выступіла Ала Орса-Рамана, якая прадставіла ўдзельнікаў коласаўскага калектыву, якія прыехалі ў Амэрыку на гастролі. Сьпяваў Сяржук Сокалаў-Воюш, які, дарэчы, нейкі час працаваў у коласаўскім тэатры.
Канешне, нью-ёрскія беларусы рады ўсім сустрэчам з землякамі з Беларусі. А тут яшчэ так атрымалася, што ў залі апынуліся землякі актораў.
Пасьля гучалі беларускія песьні, якія і коласаўцы, і амэрыканскія беларусы сьпявалі разам.