RFE/RL У нядзелю а восьмай вечара у некаторых дамах і кватэрах пагасла сьвятло і ў вокнах запаліліся сьвечкі. Такім чынам людзі падтрымалі акцыю “16” – акцыю салідарнасьці з сем’ямі зьніклых і з палітвязьнямі. У акцыі ўзялі ўдзел і самі палітвязьні – Мікола Статкевіч, Павел Севярынец, Андрэй Клімаў. Наша карэспандэнтка Любоў Лунёва была сьведкам гэтай акцыі ля аднаго з дамоў па вуліцы Прытыцкага ў Менску.
Большасьць апытаных менчукоў, аднак, сказалі, што не нічога не ведалі пра такую акцыю. Пры паралізаваным незалежным друку, арганізатары спрабавалі шырыць інфармацыю праз улёткі, інтэрнэт і мабільную сувязь. Аднак , напрыклад, мабільны аператар Velkom заблякаваў адзін з нумароў пасьля як яго ўладальніца разаслала некалькі паведамленьняў пра акцыю.
Сёньня ў Кіеве сябры грамадзянскай партыі “Пара” запалілі сьвечкі ла сьценаў беларускай амбасады. Нядзельным вечарам там гарэла сьвятло на першым паверсе. Паводле арганізатараў, такія акцыі будуць адбывацца штомесяц 16 –га чысла. Гэтым разам салідарнасьць зь Беларусьсю выказалі ў Расеі, Чэхіі, Бэльгіі, Эстоніі, ЗША .
На здымку: марш студэнцкай моладзі з універсытэту штату Індыяна (ЗША) у падтрымку дэмакратычнай Беларусі.