Прэсавай сакратарцы “Хартыі-97” Натальлі Радзінай апэратар сотавай сувязь “Velcom” заблякаваў SIM-карту

Любоў Лунёва, Менск Спадарыня Радзіна 4 гады карыстаецца паслугамі менавіта гэтага апэратара сотавай сувязі і ня мае запазычанасьцяў за карыстаньне мабільным тэлефонам.
Натальлі Радзінай паведамілі, што SIM-карта заблякаваная па загаду аддзелу бясьпекі “Velcom”. Спадарыня Радзіна цягам апошніх трох дзён дасылала SMS-паведамленьні з заклікам узяць удзел у акцыі салідарнасьці 16 кастрычніка. На яе думку, гэта і стала прычынай блякаваньня SIM-карты. Прэс-сакратар “Хартыі-97” паведаміла Радыё Свабода, што будзе зьвяртацца ў суд.