Вера Бурлак, Менск Новая перадача сэрыі “Прыватны дзёньнік”. Асабістыя нататкі мінулага тыдня прадстаўляе паэтка Вера Бурлак, філёляг Вера Жыбуль, літаратурная хуліганка Джэці і яшчэ шмат асобаў у адной, якая ўвесь гэты афіцыйна-мацярынскі тыдзень толькі тое і рабіла, што рыхтавалася ўвасобіцца ў новую свабодную беларускую Маці.
Панядзелак, 10 кастрычніка
— Дзын, дзын, дзын!
— Алё?
— Прывітаньне, Вера! Ты была на хаўтурах па “Бум-бам-ліце”?
— Так.
— І як там?
Ужо які дзень спрабую напісаць нататкі пра гэтую вечарыну. Не для друку. Хіба што ў “Вясковых могілках”.
ВЕСЕЛА БЫЛА, ЯК БАЦЬКУ ХАВАЛІ, АБО ЭКСГУМАВАНЬНЕ ФІНЭГАНА
“Бум-бам-літ” зладзіў жалобную party з нагоды свайго дзесяцігодзьдзя. Былі гульні, сьпевы і танцы, а пры канцы фаервэрк. Галоўная тэма тусьні — ступень жывасьці нябожчыка, віноўніка сьвята. Меркаваньні:
а) Хутчэй мёртвы, чым жывы.
Юрась Барысевіч адразу акрэсьліў даты для надмагільля: з 1995 па 1999. У 1999 бумбамлітаўцы пачалі масава стасавацца з друкам і пахерылі ўсю прыгожую ідэю існаваньня ў паветры (Юрасю, я зразумела правільна?).
Такім чынам, ББЛ надзейна мёртвы і ўжо нават расклаўся (на Schmerzwerk ды іншыя часткі). Quod erat demonstrandum.
Арцём Кавалеўскі ў першых словах свайго выступу канстатаваў: пёсік здох. І давайце яго пахаваем і больш ня будзем выкопваць! Труну закідаў камянямі і вершамі.
Ды-джэй-зомбі, словы якога гучалі зь нерухомых вуснаў і часта ня ў час, таксама можа быць сьмела аднесены да гэтай групы.
Алесь Туровіч прапанаваў ушанаваць памяць памерлага хвілінай маўчаньня.
б) Хутчэй жывы, чым мёртвы.
І яшчэ які жывы!!! Серж Мінскевіч зь сябрамі з Грузіі адчайна крычаў пра гэта хвілін дзесяць запар і выглядаў вельмі жывенька. ВАЯЎНІЧЫ выступ, хоць так і карціць зыранізаваць пра пачэсную варту пры маўзалеі дарагога нябожчыка.
Калі Алесь Туровіч абвясьціў хвіліну смутку і прапанаваў устаць тым, хто лічыць сябе бумбамлітаўцам, адзін чалавек устаў. Віктар Ываноў. А на сцэне стаяў сам Алесь. Відаць, утваралася нейкая новая еднасьць...
в) Жывы вечна.
Віктар Жыбуль распачаў вечарыну прэзэнтацыяй кнігі Дзяніса Хвастоўскага — хлопца, які пайшоў з жыцьця ў 25 год. І вершы Дзяніса — на жаль, ня ў аўтарскім выкананьні, як меркавалася (запіс быў), але ў выдатным Віктаравым — добра ўзбадзёрылі аўдыторыю. Калі “Бум-бам-літ” мае ТАКІХ нябожчыкаў, адносна свайго жыцьця ў вечнасьці яму няма чаго турбавацца.
г) А хто яго ведае...
Жывы — не жывы... Галоўнае, каб вясёла. І было, асабліва пры канцы. Калі вынаходлівы тэатар “In Zhest” паказаў агнядыхаючага Пушкіна, які пераможна скочыў у фантан у той час, як Дантэс канаў на зламаных хадулях. Кропка была пераканаўчая: “Бум-бам-літ” сабе як хоча, а сапраўднага паэта ня спаліш, не патопіш і не застрэліш.
Мо’ на гэтым і спынімся.
Аўторак, 11 кастрычніка
Мае апошнія лекцыі кітайскім студэнтам! І — паўнавартасны дэкрэтны адпачынак: на канапе, з “Vogue” у пальчыках, пад Моцарта, вочы заплюшчаны, я моцна-моцна сплю... Ці не: перакладаю М.Р.Джэймса, Хармса, “Кентэрвільскага прывіда”, пішу, пішу... Не: рыхтуюся да наступнага сэмэстру, чытаю літаратуру, пішу артыкулы, бо так даўно гэтага не рабіла! Не, не, не... Гуляю па Менску, проста гуляю па Менску.
Нарэшце прачнулася ўва мне сумленьне. Хаджу па музычных крамах, шукаю клясычную музыку. Бо будучым мамам, як кажуць, карысна слухаць клясычную музыку. Праўда, Вэрдзі ў нас ўжо другі год ляжыць без ужытку. Днямі купіла Мусоргскага (правільны націск — такі... кажуць...), трэба паслухаць. Трэкі “Promenade” (вядома ж), “The Old Castle”, “Two Jews”, “The Rich and the Poor”; “The Great Gate” i… “Bydlo”. Апошні — не перакладаецца. Але ж гэтага мала! Што б такога знайсьці, каб спадабалася і мне, і малятку? Моцарта? Не... Чайкоўскага? Засалодка. Пёрсэла? Яго тут няма. Скрабіна?..
— Дзын, дзын, дзын!
— Алё?
— Прывітаньне! Ты была на хаўтурах па “Бум-бам-ліце”?..
Нарэшце купляю канцэртнае відэа “Апакаліптыкі”. Добрыя хлопцы зь віялянчэлямі, граюць, як анёлы, трасуць хаерамі, як д’яблікі. Дррайв!..
Увечары пазнаёміліся зь дзяўчынай Касяй. Яна з Польшчы, перакладае нашыя вершы і ня толькі. Добрая гутарка за кавай ў “Акварыюме”, пра ўсё на сьвеце, мы пасябравалі. Кася паказала нам загадкавую кніжачку таямнічага аўтара — Уладзімера Мартыненкі, які, відавочна з назвы, любіць “NRM”. І больш пра яго невядома нічога. Кася распытвала ва ўсіх, каго толькі можна, але ніхто нічога ня ведаў. “Я заўжды разьдзяляў сябе і тэкст. Мабыць, менавіта таму беларускія пісьменьнікі мяне так ня любяць”. Гэта з прадмовы. Мы вельмі зацікавіліся Ўладзімерам Мартыненкам і папрасілі ягоную кніжку пачытаць. Самі далі Касі Дзяніса Хвастоўскага.
Вяртаючыся дадому, на дарозе мы зь Віцем пабачылі дзіўную рэч. Мне ўвогуле на такое шанцуе. Якая б здыхляціна не ляжала — кацяня, птушаня, вашаня — усё бачу, як ліхтарык у вочы. Гэтым разам на асфальце ля гастраному ляжаў кавалак чэрапа. Не кацінага і не сабачага — заўважна па зубах — найбольш падобны да чалавечага, але вельмі маленькі. Віця кажа: можа, дзіцячы? Але я — у якасьці будучай мамы — добра ведаю, што ў дзіцяці такога памеру на чэрапе ёсьць цемечка — месьцейка, якое яшчэ мяккае, інакш дзіця не пралезе з мамы ў сьвет. А на знойдзеным чарапку ўсё даўно і трывала зарасло. Сышліся на тым, што гэта чэрап малпачкі (што пацьвярджала і сківіца, высунутая далёка наперад), і потым увесь вечар мы абмяркоўвалі, у каго тут магла жыць і сканаць малпачка — на рагу Кашавога і Шчарбакова — і якая сіла магла вынесьці на ходнікі ейны чэрап.
Серада, 12 кастрычніка
Забаўным апынуўся гэты спадар Мартыненка!..
Калісьці адзін дзядзечка павёўся на словы Зьмітра Вішнёва, маўляў, Ільля Сін — гэта беларускі Сарокін, і купіў кнігу Ільлі Сіна “Ноль”. Той дзядзечка любіў гістарычныя кнігі, але забыўся ўдакладніць, які Сарокін маецца на ўвазе — Піцірым ці нейкі іншы. Спадзяюся, Ільля Сін яму ўсё ж спадабаўся, бо Ільля Сін — гэта Ільля Сін. Але словы пра наяўнасьць беларускага Сарокіна зусім нечакана спраўдзіліся.
Кнігу Ўладзімера Мартыненкі я пачала чытаць з вокладкі (досьвед заганны), дзе паведамлялася, што “Уладзімер Мартыненка — галоўная загадка беларускай літаратуры. Ён узяўся ніадкуль, прайшоў у Менску, Варшаве ўвесь шлях ад прыежджага правінцыяла да...” (трохі неістотнага я тут прапускаю) “...да ідэальнага варыянту зьліцьця беларускай літаратуры і беларускай душы”. Нямала! За ўчорашні вечар я прачытала бадай усю кнігу Ўладзімера Мартыненкі, сёньня ўранку дабіла рэшткі. І — дзе ж я ўсё гэта бачыла? Першай была апазнаная п’еса Ўладзіміра Сарокіна “Dostoyevsky trip”. Толькі ў Сарокіна наркаманы “сядзелі” на Льву Талстым (прабачце, Талстое), Блоку, Распуціну і г.д., а ў Мартыненкі — на Купалу, Багдановічу, Танку, Крапіве і, здаецца, юнацкіх опусах самога Мартыненкі. Месцамі мартыненкаўскі і сарокінскі тэксты супадалі да драбніц. Ува мне прачнуўся шэрлакголмзаўскі інстынкт і, прыхапіўшы пад паху кнігу Мартыненкі, я пабегла ў інтэрнэт-кавярню. Бо — тлумачу подбегам —
дома кніжак... Сарокіна не трымаю... хаця пасьля “антыкалаедаўскай”... кампаніі “Ідушчых умесьце”... стаўлюся да яго... з сымпатыяй...
Вось ён, “Саюз-анлайн”, дзе я прасяджу дзьве гадзіны, параўноўваючы і суадносячы...
У.Сарокін “Месяц в Дахау”: “...по ногам бьёшь со свистом до кровоподтёков и я плачу а потом клещи и ноготь на мизинце и ты любовь моя говоришь терпи русская свинья а я кричу и писаю …а ты смеёшься и показываешь ноготок в щипцах вырванный через час посмотри похож на лепесток герани съешь его и я глотаю…” —
і: “...Маргарыта ўдарыла мяне па нагах жалезнай арматурай:
— Цярпі, сьвіньня беларуская.
А потым... Мамачка... Потым яна ўзяла абцугі і вырвала мне ногаць на мезенцы …Я крычу, мамачка, і пісаю. Пісаю. Яна паказала мне вырваны ногцік і кажа:
— Зьеш яго, бо ён так падобны на пялёстак герані.
І я глытаю, глытаю, мама”...
Наш малайчына: маму згадаў. Беларуская мэнтальнасьць працуе!
Другая палова таго самага апавяданьня — з сарокінскай “Насти”. Але Мартыненка ўсё хоча перажыць сам:
“Мне шестнадцать лет. Мне, Насте Саблиной!” — “Мне дваццаць адзін год. Мне, Уладзімеру Мартыненку!” У Сарокіна сваякі Насьцю падсмажылі на вялізнай рыдлёўцы і зьелі: “Ложитесь, Настасья Сергеевна”. — “Лажыся, Уладзімер Мартыненка”. — “Ноженьки-то вот так”. — “Ногі вось так”. — “Не бойся, — натягивал цепь Савелий”. — “Не бойся, — нацягваў ланцуг Георг” (Георг — гэта з “Дахау”). — “Настю подали на стол к семи часам”. — “Уладзімера Мартыненку прынесьлі каля сёмай гадзіны”. Але ў Насьці яшчэ многа чаго будзе — адродзіцца, паўстане яна з таго, што зь яе атрымаецца. А Ўладзімера Мартыненку зьелі з канцамі. Беларус пазбаўлены таннага аптымізму!
Уладзімер Мартыненка — чалавек не без фантазіі, творча паставіўся да Сарокіна. Невыразнага Бургамістрава з “Лошадиного супа” замяніў на самога Аляксандра Рыгоравіча, які, як і той Бургамістраў, прымушаў бедную дзяўчыну лопаць пустэчу. І тут ужо (падцяры нос, расейскі інтэлектуал!) не Рэмбо і не тым болей будызм, якія нічога ня вартыя для беларускай навукі. Тут канкрэтнае дастасаваньне да рэчаіснасьці: карміць нас амаль ня кормяць, але робім выгляд, што сытыя. За 100 зялёных у месяц!.. А сарокінскі “Эрас Масквы” ператварыўся ў “Эрас Беларусі”, які збольшага стаў нагадваць “Зямлю пад белымі крыламі”. Прабачце ўжо, няма ў нас Астанкіна і Вераб’ёвых гор...
Але навошта ўсё гэта? Вэрсіяў было шмат. І што захварэў чалавек, і што пажартаваў. Ці — прыйшоў зьніадкуль, напісаў не свае творы, і маўчыць ягоны Velcom... То... Ці быў хлопчык? Ці ёсьць толькі Great Britain, by (!) якая і printed гэтая нічыйная кніжка?
Маўчы, Зіга Зюзінскі! Маўчы, зьлюка! Колькі адсоткаў цябе ўва мне? 15, ня болей. Кантрольны пакет акцыяў ня твой. Ён належыць Джэці. А Джэці ведае толькі адны памылкі — свае ўласныя. Толькі адны хібы — свае ўласныя. Толькі адну сьмерць — сваю ўласную. І толькі адну чысьціню — тую, якой так марыць дасягнуць... А Касю трэба папярэдзіць!
...Увечары а сёмай адкрыўся сэзон майстэрняў Андрэя Хадановіча. “Hollow men” Эліята.
Хто я? — Дзед барадзед... Так загіне гэты сьвет...
Сонечнае акенца ў Слова... Але цяпер чакацьмем да наступнага тыдня. Спаць, спаць, спаць...
Чацьвер, 13 кастрычніка
Па-першае, Усевалад Някрасаў у Менску.
Па-другое, вершык:
Я прасіла: зрабіце мне кесарава, каб дакладна ніхто не памёр. Каб я ачуня... не — ўваскрэсла! — а побач — гатовы твор! І хіба я прасіла многа? Але мне сказалі: дарма кажаш так. Ты вартая богавага і свой твор нараджай сама.
Пятніца, 14 кастрычніка
Я прачнулася ад моцнага штуршка. Прывітаньне, мой маленькі! Я люблю цябе, маё сонейка, вельмі! Мы зь Віцем абодва вельмі любім цябе і вельмі чакаем. Цяпер мы з табой устанем, зьбярэмся і пабяжым на радыё запісвацца. Ты ведаеш, што такое радыё? Пабачыш! Ну што, штурхенькі? Ужо цесна? А ведаеш, колькі звонку прасторы? Можна ісьці, ехаць, ляцець на самалёце і нават на ракеце шмат-шмат дзён — і ўсё адно не дасягнуць краю. Тут вельмі багата цікавага... Хадзем, коцік, хадзем!