ТАШКЕНТ. Адна са сьведкаў у судзе над 15 людзьмі, якіх абвінавачваюць у арганізацыі антыўрадавых пратэстаў ва ўзбэцкім горадзе Андыжан, сёньня заявіла, што менавіта урадавыя войскі першымі пачалі страляць па мірных жыхарах падчас крызысу. Магбуба Закірава паведаміла суду, што падчас падзеяў у Андыжане 13 траўня яна была ў натоўпе людзей , аточаных салдатамі, якія пачалі страляць.
(Закірава: ) “Над нашымі галовамі кружляў верталёт, вельмі нізка. Мы былі ўсхваляваныя і мелі спадзеў, што прэзыдэнт Карымаў прыляціць, каб сустрэцца з намі. Але замест гэтага, салдаты, якія нас атачылі, пачалі страляць у людзей. У натоўпе амаль не было ўзброеных людзей, у асноўным там былі дзеці”.
Упершыню падчас цяперашняга судовага працэсу нехта са сьведкаў даў паказаньні, якія пярэчаць урадавай вэрсіі падзеяў. 3-га кастрычніка узбэцкія салдаты ў сваіх паказаньнях засьведчылі, што прапаноўвалі удзельнікам пратэстаў мірна выйсьці з гораду, але тыя пачалі страляць па закладніках. Паводле абвінавачваньня, удзельнікаў пратэсту ў блытаніне забілі іхныя ж таварышы. Узбэцкія улады кажуць, што загінула 187 чалавек, у асноўным ваяўнікі-ісламісты. Праваабарончыя групы сьцьвярджаюць, што загінула нашмат больш людзей, у тым ліку мірных грамадзян. Усе 15 абвінавачаных прызналі сябе вінаватымі ў тэрарызьме, забойствах і удзеле ў забароненых ісламскіх групоўках. Ім пагражае сьмяротнае пакараньне.