ЗАГРАБ. Кіраўнікі дзяржаў цэнтральнай і паўднёва-усходняй Эўропы сёньня заклікалі Эўразьвяз не адмаўляцца ад далейшага пашырэньня. Такія заклікі прагучалі на двухдзённым форуме ў Заграбе, прысьвечаным пытаньням інтэграцыі з Заходняй Эўропай.
Прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Клаўс заявіў, што было б “трагічнай памылкай” спыніць пашырэньне з-за цяперашніх унутраных праблем у Эўразьвязе. Польскі прэзыдэнта Аляксандар Квасьнеўскі сказаў, што зьвяз ня будзе поўным без такіх краін як Украіна, Малдова і Грузія.
На цяперашнім форуме сабраліся прэзыдэнты Італіі, Аўстрыі, Польшчы, Вугоршчыны, Чэхіі, Славеніі, Румыніі, Баўгарыі, Сэрбіі і Чарнагорыі, Альбаніі, Босьніі-Герцагавіны, Македоніі і Малдовы.