Іна Студзінская, Менск Агляд сёньняшняй незалежнай прэсы – 14 кастрычніка.
“Народная Воля” ў пятніцу публікуе адказ міністра інфармацыі Ўладзімера Русакевіча на дэпутацкі запыт, а таксама рэдакцыйны артыкул, у якім чытаем: “Адзіная ў краіне штодзённая недзяржаўная газэта “Народная Воля” будзе друкавацца ў Менску і распаўсюджвацца не толькі падпісчыкам, але і праз шапікі, калі ў Беларусі суды будуць сапраўды незалежныя”.
У сёньняшняй “Народнай Волі” зьмешчана эксклюзіўнае інтэрвію Аляксандра Казуліна “Ня трэба паўтараць старыя памылкі”.
“Брестская газета” да Дня маці, які адзначаецца ў Беларусі сёньня, публікуе артыкул “Маці – ордэн. А сям’і – ордэр?” Пра шматдзетную сям’ю Вольгі і Уладзімера Мішчанкаў – яны выхоўваюць пецярых дзяцей. Але жывуць ўсемярох у аднапакаёвай кватэры плошчай 13 квадратных мэтраў. 15 гадоў сям’я чакае паляпшэньня жыльлёвых умоваў.
Маладзечанская “Рэгіянальная газэта”. Начальніка аддзелу Смаргонскага досьледнага лясгасу абвінавачваюць ў атрыманьні хабару – тысячы даляраў ад камэрсанта за станоўчае пытаньне выйгрышу аўкцыёну па продажы стратэгічнай сыравіны – цьвёрдалісьцевай пароды дуба. Чыноўнік за хабар абяцаў забясьпечыць значнае зьніжэньне цаны каштоўнай драўніны.
“Наша Ніва”: “Намалот языком” – рэляцыі з “Дажынак” хаваюць правальны стан сельскай гаспадаркі: намалот збожжа склаў 92% ад леташняга, збор бульбы – 63%. Але па Беларускай тэлевізіі лічбы працягваюць расьці. Гомельскаму Камітэту дзяржкантролю хапіла сьмеласьці паставіць зьвесткі пра рэкордны ўраджай пад сумней, піша “Наша Ніва”.
“З прысмакам параноі” – так літоўскі паэт Томас Вэнцлава характарызуе беларускую сытуацыю. І яшчэ пару кідкіх загалоўкаў у “Нашай Ніве” – “Трагедыя Толіка Сыса”, “Зомбі сапраўды існуюць”, “На Жызэль упала дэкарацыя”.
Слуцкі “Інфа-кур’ер” паведамляе, што ў горадзе хутка зьявіцца новы помнік савецкаму маршалу Жукаву скульптара Анатоля Арцімовіча. Да “Дажынак” яго усталяваць не пасьпелі, хаця сам помнік ужо гатовы. Вось толькі зь месцам пакуль не вызначыліся. А стары помнік Жукаву паставяць дзе-небудзь на тэрыторыі вайсковай часьці.
10 гадоў у гаражы на тэрыторыі Аршанскага РАУС захоўваліся 1280 латунных труб вагай 14 тон. Паводле інфармацыі МНС, гама-выпраменьваньне ў 155 разоў перавышала норму. Днямі Віцебская абласная пракуратура ўзбудзіла крымінальную справу паводле артыкулу 425, частка 3 – бязьдзейнасьць службовых асобаў, што пацягнула цяжкія наступствы, паведамляе “Витебский кур''ер”.
Інфармацыя пра тое, што Аляксандар Лукашэнка ў Сочы спыніўся у санаторы “Беларусь” не пацьвердзілася – высокі госьць адпачывае на лецішчы Пуціна “Бачараў Ручай”, паколькі прыехаў на курорт не адзін. А вось ягоныя сыны зь сем’ямі і сябрамі больш за месяц у ліпені – жніўні сапраўды адпачывалі ў сочынскай “Беларусі”. Двухпакаёвы люкс каштуе там 100 даляраў у суткі, паведамляе “Комсомольская правда” в Белоруссии”.