Вячаслаў Кулік, Менск Сёлета ў Беларусі можа быць скарочаная колькасьць расстрэлаў асуджаных да сьмяротнага пакараньня. Паводле міжнароднай арганізацыі “Amnesty International”, летась у краіне выканалі 5 такіх прысудаў. Цяпер у Міністэрстве ўнутраных спраў заяўляюць пра 2-3 выпадкі.
Былы начальнік 1-га сьледчага ізалятару ў Менску Алег Алкаеў ня раіць давяраць афіцыйным заявам Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі. Паводле палкоўніка, умовы ўтрыманьня ў турмах асуджаных да сьмерці вымушаюць іх разьвітвацца з жыцьцём раней, чым у патыліцу накіруюць рулю пісталета.
(Алкаеў: ) “Я ўзгадваю, што толькі ў менскім сьледчым ізалятары двое скончылі жыцьцё самагубствам. Прычым, на адной вяроўцы. Спачатку адзін павесіўся, затым другі на гэтай самай вяроўцы”.
Да псыхалягічных катаваньняў беларускіх сьмяротнікаў спадар Алкаеў знаходзіць наступныя параўнаньні.
(Алкаеў: ) “У парашутыста, у якога не раскрыўся парашут, больш шанцаў выжыць. Вецер зьменіцца, у стог сена патрапіць ці яшчэ што. А ў гэтага чалавека няма надзеі. Гэта абсалютная безнадзейнасьць параджае поўнае вар’яцтва”.
Чаму 46 краінаў Рады Эўропы адмовіліся ад сьмяротнага пакараньня, а Беларусь застаецца апошняй, дзе па-ранейшаму грымяць стрэлы ў турмах?.. Галоўны юрыст адміністрацыі прэзыдэнта Натальля Пяткевіч спасылаецца на рэфэрэндум 1996-га. Паводле афіцыйных вынікаў, 9 гадоў таму 85 працэнтаў беларусаў пажадалі сьмерці забойцам.
(Пяткевіч: ) “Калі будзе прызнана, што ў краіне сасьпелі ўмовы для таго, каб сьмяротнае пакараньне адмяніць, то дадзенае пытаньне можа быць вынесенае на рэфэрэндум”.
Сытуацыю ўдакладняе сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзеньню рэфэрэндумаў Мікалай Лазавік.
(Лазавік: ) “Гэта канстытуцыйная норма. Рашэньні, якія прынятыя на ўсенародным рэфэрэндуме, сапраўды могуць быць адмененыя, зьмененыя і дапоўненыя толькі рашэньнем рэфэрэндуму”.
Цяперашнюю ўвагу чыноўнікаў улады да магічнага слова “рэфэрэндум” незалежныя экспэрты называюць невыпадковай. Гаворыць выканаўчы дырэктар Беларускага Хэльсынскага камітэту Алег Гулак.
(Гулак: ) “Тое, што да сёньняшняга дня Беларусь нічога не зрабіла, каб адмяніць гэта адыёзнае пакараньне, што як бяльмо на воку ўсёй Эўропы – гэта захоўваецца як нейкі козыр. І паколькі такіх козыраў у рэжыму засталося вельмі мала, калі гэта не адзіны, то ён прыхоўваецца на самыя крайнія выпадкі”.
Юрыст Алег Гулак нагадвае пра фальсыфікаваныя, на ягоную думку, рэфэрэндумы: ў 1995 – па мове і сымболіцы, у 1996-м – па адмене дэмакратычнай канстытуцыі, у 2004 м – на карысьць новага тэрміну прэзыдэнта. “Цяпер цяжка выключыць магчымасьць, што да пытаньня аб сьмяротнай кары улада не “прычэпіць” іншыя”, -- кажа Алег Гулак.