Эдвард Зайкоўскі, Менск Новая перадача сэрыі "Магія мовы".
Людзей заўсёды вабіла загадка: што ж адбываецца з чалавекам пасьля ягонай сьмерці, і ці існуе замагільнае жыцьцё? А паколькі ў Бібліі такое жыцьцё дэталёва не апісана, то недахоп інфармацыі кампэнсаваўся ўрыўкавымі рэшткамі паганскіх яшчэ ўяўленьняў ды рознымі фальклёрнымі творамі, дзе карціна замагільнага жыцьця малявалася нярэдка паводле асабістых уяўленьняў людзей, як пэўнае адлюстраваньне зямных парадкаў, а часам нават і з гумарам. Таму рай мог паказвацца як царства занадта строгіх ды сумных паводзінаў, дзе не дазволеныя ніякія адхіленьні ад узорных нормаў жыцьця, а пекла – як месца, дзе грэшнікаў хоць і караюць, але затое шмат у чым дапускаецца зямная расхлябанасьць і ўсёдазволенасьць.
У адпаведнасьці з гэтым узьнік такі вядомы анэкдот. Сустракаюцца на тым сьвеце два даўнія знаёмыя, адзін зь якіх пасьля сьмерці трапіў у рай, а другі – у пекла. Жыхар пекла пытаецца:
– Ну, як там у вас у раі?
Ягоны знаёмы прызнаецца:
– Ну, як табе сказаць?.. Кормяць то добра, апранаюць няблага, дый працай не нагружаюць. Але сумна: ні табе гарэлкі выпіць, ні да жанчын лёгкіх паводзінаў схадзіць, нават закурыць не даюць. А як там у вас у пекле? Напэўна, увесь час прымушаюць у бочках з гарачай смалой сядзець або на патэльнях чэрці вас смажаць?
Ягоны сябар зь пекла і адказвае:
– А ведаеш, у нас дык і зусім някепска. Колькі хочаш пі, гуляй, песьні вясёлыя сьпявай – нічога нам не забараняюць. Карацей, паўсюль такі ж самы бардак, як на зямлі. Тое ж і з пакараньнямі: калі смала ёсьць – то часьцей за ўсё бочак няма, а калі бочкі ёсьць – смалы няма.
Так і ў народзе, калі хочуць падкрэсьліць недастатковую арганізацыю ды скаардынаванасьць нейкай справы, кажуць:
смала ёсьць – бочак няма, бочкі ёсьць – смалы няма.
Магія мовы: архіў 2005 (1-ы квартал) Магія мовы: архіў 2005 (2-і квартал) Магія мовы: архіў 2005 (3-і квартал)