RFE/RL Каталіцкія сьвятары, якія служаць у беларускіх касьцёлах, павінны часьцей прамаўляць казаньні на беларускай мове – такую заяву зрабіў сёньня старшыня дзяржаўнага камітэту ў справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў Станіслаў Буко.
Ён падкрэсьліў, што “казаньні да нацыянальнай мове будуць спрыяць прыцягненьню моладзі ў храмы”. Паводле спадара Буко, “шмат дзе ў Беларусі казаньні ў касьцёлах прамаўляюцца на польскай мове, а моладзь не заўсёды ведае гэтую мову і ня можа зразумець, пра што ідзе гаворка”.
Старшыня камітэту ў справах рэлігіяў патлумачыў, што “гутарка не ідзе пра тое, што казаньні ў касьцёлах павінныя весьціся толькі на расейскай ці беларускай мовах, але і толькі па-польску яны прамаўляцца не павінны”.
Спадар Буко прапанаваў, каб ранішняя казань прамаўлялася па-польску, а дзённая ці вечаровая – па-беларуску.
Ён выказаў занепакоенасьць тым, што справаводзтва ў касьцёлах вядзецца на польскай мове. Станіслаў Буко нагадаў, што паводле заканадаўства справаводзтва ў Беларусі павінна весьціся на адной з дзяржаўных моваў.
Ён паведаміў, што пытаньне выкарыстаньня моваў падчас багаслужбаў ў Беларусі было разгледжана сёньня па пасяджэньні калегіі камітэту ў справах рэлігіяў.