Гюмэн Райтс Ўоч абвінавачвае Сэрбію ў перасьледзе мяншыняў

НЮ ЁРК: Праваабарончая арганізацыя Гюмэн Райтс Ўоч абвінаваціла Сэрбію ў гвалце супраць этнічных і рэлігійных мяншыняў. У найноўшай справаздачы Арганізацыі падкрэсьліваецца, што сэрбскія ўлады дрэнна абыходзяцца з мяншынямі. Паводле дырэктара Гюмэн Райтс Ўоч на Эўропу і Цэнтральную Азію Голі Картнэр, у прыватнасьці аб’ектам атакаў з боку сэрбскіх ўладаў зьяўляюцца прадстаўнікі вугорскай меншасьці ў Войвадзіне, а таксама славакі, харваты і мусульмане.