Адбыліся перамовы паміж кіраўнікамі Расеі і ФРГ

САНКТ-ПЕЦЯРБУРГ. РАСЕЯ. Тут адбыліся перамовы прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна і канцлера Нямеччыны Герхарда Шрэдэра. Яны абмеркавалі пытаньні эканамічнага супрацоўніцтва і міжнароднай бясьпекі. Адна з тэм сустрэчы – сытуацыя ў Нямеччыне пасьля парлямэнцкіх выбараў. Асноўныя партыі ФРГ пакуль не дамовіліся пра склад кіроўнай кааліцыі. Пуцін падкрэсьліў, што спадзяецца на непарыўнасьць двухбаковых кантактаў на вышэйшым узроўні, незалежна ад таго, хто стане канцлерам.