Міхал Стэльмак, Жодзіна У Жодзіне дасягнуты першыя дамоўленасьці ў справе аднаўленьня навучаньня па-беларуску 9-гадовым Янкам Лапіцкім. Жодзінскі хлопчык другі год ня ходзіць у школу. Беларускамоўная кляса, у якой вучыўся Янка, была расфармаваная напярэдадні мінулага навучальнага году. У ёй было два вучні. Паводле жодзінскіх чыноўнікаў, трымаць клясу дзеля двух вучняў — задорага для бюджэту. Бацькі Янкі адмовіліся ад прапанаванага навучаньня сына ў расейскамоўнай школе.
У Жодзінскай гімназіі №1 адбылася сустрэча прадстаўнікоў гарадзкой сыстэмы адукацыі і бацькоў Янкі – Аляксея і Сьвятланы Лапіцкіх. Бакі абмеркавалі сытуацыю зь Янкам і пэрспэктывы яго далейшага навучаньня.
Распавядае Аляксей Лапіцкі:
(Лапіцкі: ) “Была намесьніца Жодзінскага гарадзкога аддзелу адукацыі Людміла Талмачова і дырэктар гімназіі Генадзь Коршун. Што прапануецца? Прапануецца вучыць Янку па індывідуальным пляне па-беларуску. Па ўсіх прадметах. Акрамя тых, якія выкладаюцца па-беларуску для ўсяе клясы, да якой ён будзе “прымацаваны”. Будзе яшчэ фізкультура, каб ён зь дзецьмі разам займаўся, і сьпевы. Мы глядзелі, каб тут не было нейкага падману. На першым этапе як бы пагадзіліся з такой формай. Бо яны матывавалі, што інакш можна парушыць дзеючае заканадаўства. Яны нібыта ня могуць адкрываць клясу. Але і ў гэтым выпадку гэта будзе, фактычна, беларускамоўнай клясай зь індывідуальнай формай навучаньня па-беларуску і ў яго будзе клясны кіраўнік. Бяруць на дадатковую стаўку новага настаўніка, які мае добры досьвед, як нам сказалі. Жанчына ўжо на пэнсіі, але яна нібыта раней выкладала па-беларуску”.
Паведаміў Аляксей Лапіцкі.
Паводле яго, гэтыя дамоўленасьці пра ўмовы беларускамоўнага навучаньня Янкі аформлены дакумэнтальна. Яны будуць перададзены на зацьвярджэньне Жодзінскага гарвыканкаму. Нагадаю, ініцыятывы жодзінскіх чыноўнікаў улагодзіць канфлікт зьявіліся пасьля нядаўняга звароту сям’і Лапіцкіх да міністра адукацыі Аляксандра Радзькова.
У сваім лісьце Лапіцкія паскардзіліся, што з 2004 году з-за рашэньняў мясцовай улады яны пазбаўленыя “элемэнтарнага права” на атрыманьне сынам абавязковай і бясплатнай адукацыі на роднай мове, якая ёсьць дзяржаўнаю моваю ў Беларусі. За год прымусовага, як лічаць Лапіцкія, пазбаўленьня Янкі магчымасьці навучацца па-беларуску, яны ў Жодзіне не дачакаліся ад мясцовага аддзелу адукацыі вырашэньня іх пытаньня. Больш таго, з боку мясцовых чыноўнікаў ідзе псыхалягічны ціск, яны прымушаюць сям’ю Лапіцкіх прыняць значна пагоршаныя ўмовы працягу адукацыі. Гэты зварот, паводле Аляксея Лапіцкага, быў пачуты міністэрствам:
(Лапіцкі: ) “Мы заявілі цьвёрды пратэст, хаця прайшоў год і пачаўся наступны. Мы – ня зломленыя і гатовыя адстойваць свае правы ў любых вышэйшых судовых інстанцыях. Яны разумеюць, што парушаюць закон”.
Лічыць Аляксей Лапіцкі.