Браніслава Станкевіч, Віцебск Так, прынамсі, у Чыгуначным райаддзеле заявілі распаўсюдніку Барысу Хамайду, якога другі дзень запар затрымліваюць супрацоўнікі міліцыі. Сёньня ў пастарунку ў яго забралі ўсе наяўныя паасобнікі “БДГ – Дзелавой газэты”, мясцовай газэты “Выбар” і часопіса “ARCHE".
Распаўсюдніка недзяржаўных выданьняў Барыса Хамайду сёньня зноў затрымалі на вуліцы Леніна каля дома №28. Як і ўчора, яго завезьлі ў Чыгуначны райаддзел, але не адпусьцілі, як бывала раней, праверыўшы выходныя зьвесткі выданьняў, але склалі пратакол і забралі ўсе друкаваныя матэрыялы.
(Хамайда: ) “У мяне забралі 34 паасобнікі “БДГ”, чатыры часопісы “ARCHE", шэсьць паасобнікаў газэты “Выбар”. Сказалі, што, маўляў, для вывучэньня. Яны ўжо колькі разоў забіралі, вывучалі. Ды што там вывучаць? “Для вывучэньня” – гэта значыць, што ўсе газэты ўжо “накрыліся”, іх ня вернуць! Я думаю, што паступіў адпаведны загад”.
Да высновы пра загад Барыс Хамайда, як ён кажа, прыйшоў невыпадкова: цягам апошніх двух тыдняў, калі ў горад пасьля выбуху 22-га верасьня ўвялі дадатковыя міліцэйскія падраздзяленьні, побач зь ім каля так званага "Сіняга дому" заўсёды спынялася адмысловая варта – міліцыянт-шараговец з дубінкай і сяржант Юры Стралец з рацыяй. Апошні, як заўважыў Барыс Хамайда, ставіцца да яго асабліва неабыякава.
(Хамайда: ) “У мяне сёньня былі з сабой грошы, недзе каля 110 тысячаў. Хацеў за кватэру заплаціць. Той як убачыў, ды як закрычыць: “Во, дык ты болей за мяне ад тых імпэрыялістаў атрымліваеш!” Я кажу: “Гэта я толькі ў судзе тлумачыць буду”. А ён так нахабна мне гаворыць: “Пакуль я тут стаю, ты стаяць тут ня будзеш.” А я кажу: “І стаяў, і буду стаяць.”
На думку спадара Хамайды, справа з газэтамі ды часопісамі да суду так і ня дойдзе – бо ў пастарунку не складалі пратаколу пра ягонае правапарушэньне. Ён мяркуе, што мясцовыя міліцыянты проста скарысталіся напружанай сытуацыяй у горадзе, каб зьліквідаваць пункт распаўсюду незалежнае прэсы.