Сьвятлана Курс, Прага Сёлета на Нобэлеўскую прэмію міру былі вылучаныя 199 прэтэндэнтаў, у тым ліку Віктар Юшчанка, рок-музыка й дабрадзей Боб Гелдаф ды Ахці Махтысаары, які пацыфікаваў 30-гадовы канфлікт у Інданэзіі. Аднак ў выніку прэмію атрымалі МАГАТЭ й яе кіраўнік Магамад Эль Барадэй з фармулёўкаю – “за высілкі па нераспаўсюду ядзернай зброі”.
Кіраўнік Нарвэскага Нобэлеўскага камітэту Оле Данбалт М’юс абвясьціў пераможцу Нобэлеўскай прэміі міру.
(М’юс: ) “Нарвэскі Нобэлеўскі камітэт вырашыў, што Нобэлеўская прэмія міру 2005 г. мае быць падзеленая на дзьве роўныя часткі паміж Міжнароднай агенцыяй па атамнай энэргіі (МАГАТЭ) і ейным генэральным дырэктарам Магамадам Эль Барадэем – за намаганьні не дапусьціць выкарыстаньня атамнай энэргіі ў ваенных мэтах і за стварэньне гарантыі таго, што мірная атамная энэргія выкарыстоўваецца самым бясьпечным чынам”.
Эгіпцянін Эль Барадэй кіруе агенцыяй з 1997 г. За гэты час МАГАТЭ пераадолела некалькі крызысаў, зьвязаных са зброяй масавага паражэньня – ад Іраку да Паўночнай Карэм. МАГАТЭ сутыкаецца і з сур’ёзнай крытыкай у стварэньні міжнароднага атамнага лобі.
Сам Эль Барадэй выступаў супраць намеру ЗША уварвацца ў Ірак, бо лічыў, што там няма зброі масавага паражэньня. ЗША дамагалася ягонага звальненьня з пасады, але Барадэй быў усё ж пераабарны на трэці тэрмін. Пазьней МАГАТЭ выкрыла Іран у парушэньні міжнароднай дамовы аб нераспаўсюдзе ядзернай зброі. У мінулым месяцы Рада кіраўнікоў МАГАТЭ заявіла, што пытаньне ядзернай праграмы Ірану будзе прадстаўленае на разгляд Рады Бясьпекі ААН, калі той ня зьменіць сваю палітыку.
Генэральны сакратар ААН Кофі Анан павіншаваў МАГАТЭ й Эль Барадэя, а брытанскі прэм’ер Тоні Блэр падчас свайго візыту ў Парыжы, заявіў, што і ён, і прэзыдэнт Францыі Жак Шырак віншуюць ляўрэатаў і цэняць працу, выкананую агенцыяй.
Цягам 2004-2005 гадоў міжнародную супольнасьць турбавалі верагодныя зьвесткі пра тое, што Іран і Паўночная Карэя – краіны з закрытымі рэжымамі – працягваюць распрацоўку свае атамнае зброі. Таксама сёлета – 60 год зь дзён ядзернага бамбаваньня Хірасімы й Нагасакі. Ну, і няварта забывацца пра тое, што заснавальнік прэміі, Альфрэд Нобэль, асабліва падкрэсьліваў, што раззбраеньне – ключавы крытэрый прэміі.
Сёлетняя прэмія міру уключае залаты мэдаль, дыплём і суму ў 1 млн эўра. Сусьветная прэса і Інтэрнэт рэагуе на прызначэньне Нобэлеўскай прэміі як ухвальнымі, гэтак і востра крытычнымі водгукамі. Крытыкі лічаць, што МАГАТЭ закрывае вочы на небясьпечныя праявы атамнай энэргіі нават і ў мірных мэтах, а таксама лябіруе пабудову АЭС, ня лічачыся зь экалёгіяй і бясьпекаю. Сёлетні даклад ААН “Спадчына Чарнобылю”, падрыхтаваны ў тым ліку спэцыялістамі МАГАТЭ й САЗ, крытыкавала Міжнародная арганізацыя “Дактары сьвету за прадухіленьне ядзернай вайны”, вядомыя навукоўцы й мэдыкі з Беларусі і Расеі за “тэндэнцыйнасьць і штучныя зьмяншэньні адмоўных наступстваў чарнобыльскай катастрофы”. Галоўныя спрэчныя высновы дакладу – ахвярамі Чарнобылю сталі толькі 4 тыс. чалавек, а самыя важныя наступствы катастрофы – не цяжкія хваробы, а псыхалягічныя праблемы.