Канады й Брытанія вінавацяць Іран у злачынствах

АТАВА. Канада заявіла, што ў трэці раз прапануе пытаньне аб парушэньнях правоў чалавека ў Іране на разгляд ААН. Міністар замежных справаў Канады Пітэр Пэтыгру заявіў, што Іран “ня выканаў узятых абавязкаў перад міжнароднай супольнасьцю, у прыватнасьці, ранейшых рашэньняў ААН па гэтым пытаньні”. У 2003 ды 2004 гг. ААН прымала рэзалюцыі адносна парушэньняў асноўных правоў чалавека ў Іране. Канада вінаваціць іранскія ўлады ў тым, што яны закатавалі ў вязьніцы канадзкага журналіста Захра Казэмі, не знайшлі вінаватых і спынілі расьследаваньне ў ягонай справе.

ЛЁНДАН. Брытанія зьвінаваціла Іран у дачыннасьці да забойства васьмёх брытанскіх жаўнераў на поўдні Іраку. Прадстаўнік Брытаніі заявіў, што г.зв. “рэвалюцыйныя гвардзейцы” Ірану пастаўляюць зброю ірацкім ваеўнікам. Лёндан заявіў афіцыйны пратэст Тэгерану.