НОВЫ АРЛЕАН. Мэр гораду Рэй Нэйджын заявіў, што 3 тыс. гарадзкіх чыноўнікаў страцяць працу з-за фінансавых цяжкасьцяў, якія прынёс ураган “Катрына”. Мэр ня здолеў знайсьці грошай у мясцовым бюджэце, які фармаваўся з падаткаў. Бальшыня прадпрыемстваў была зьнішчаная падчас паводкі, якая затапіла 80% тэрыторыі гораду. Цяпер у Новым Арлеане жывуць толькі некалькі тысячаў чалавек, хаця да “Катрыны” гэта быў паўмільённы горад.