Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Сёньня лідэр прэзыдэнцкай гонкі ў Польшчы, кандыдат на пасаду кіраўніка дзяржавы ад партыі “Грамадзянская плятформа” і віцэ-сьпікер адыходзячага польскага Сэйму Дональд Туск прадставіў галоўныя прынцыпы замежнай палітыкі, якую ён будзе ажыцьцяўляць, калі будзе абраны прэзыдэнтам. Спадар Туск надаў шмат увагі Беларусі, заявіўшы нашаму радыё, што абраньне адзінага кандыдата ад беларускіх апазыцыйных сілаў было “пераломным момантам для Беларусі” і “шчасьлівай навіной” для польскіх дэмакратаў.
Паводле Дональда Туска, найбольш істотнымі накірункамі польскай замежнай палітыкі павінны быць пабудова прыязных дачыненьняў з двума найвялікшымі суседзямі – Нямеччынай і Расеяй, а таксама ўзмацненьне партнэрства са Злучанымі Штатамі, якія, паводле Туска, выступаюць у якасьці гаранта бясьпекі Польшчы.
Кандыдат на пасаду прэзыдэнта выказаўся таксама за абарону правоў палякаў, якія жывуць за межамі Польшчы.
(Туск: ) “Я не хаваю, што гаворачы пра абарону правоў палякаў, я маю на ўвазе перадусім палякаў, што жывуць у Беларусі, бо гэта выклікае зразумелыя эмоцыі і ўжо ня толькі ў Польшчы. Мы зрабілі даволі шмат – пра праблемы беларускіх палякаў цяпер ведаюць ва ўсёй Эўропе і гэта дадае ім адвагі. Найбольш важна, што сытуацыяй зацікавіліся лідэры шэрагу дзяржаваў, міжнародныя арганізацыі і перадусім Эўрапейскі зьвяз”.
Выбітны польскі палітык і грамадзкі дзяяч, былы вязень гітлераўскіх канцлягэраў і актывіст апазыцыі, а потым, ужо ў вольнай Польшчы, міністар замежных справаў краіны Ўладзіслаў Барташэўскі, які выступіў у якасьці рэцэнзэнта праграмы замежнай палітыкі Дональда Туска, заявіў, што ўвага кандыдата да беларускіх справаў вельмі важная.
(Барташэўскі: ) “На жаль, аўтарытарныя тэндэнцыі ў Беларусі апошнім часам вельмі ўзмацніліся. А лёс гэтай краіны хвалюе нас з падвойнай сілай – як суседа, і як айчыну сотняў тысяч этнічных палякаў, што жывуць там”.
На просьбу беларускай Свабоды пракамэнтаваць вынікі Кангрэсу дэмакратычных сілаў Беларусі і адказаць на пытаньне, ці будзе Дональд Туск ужо ў якасьці прэзыдэнта супрацоўнічаць з адзіным кандыдатам ад беларускай апазыцыі, спадар Туск заявіў:
(Туск: ) “Для мяне вялікай радасьцю было паведамленьне аб абраньні адзінага кандыдата. Гэта пераломны момант, якога ўсе палякі доўга чакалі. Беларуская апазыцыя зрабіла высновы зь некаторых сваіх памылак у мінулым. Ажываюць надзеі і беларусаў, і палякаў, якія жывуць у Беларусі на тое, што іхная краіна таксама можа стаць свабоднай і дэмакратычнай. Мяне ня трэба пераконваць у неабходнасьці супрацоўніцтва зь беларускай апазыцыяй – гэтае супрацоўніцтва ўжо мае шматгадовую гісторыю. Незалежна ад таго, стану я прэзыдэнтам ці не буду заўсёды дапамагаць і беларусам, і палякам, што жывуць у Беларусі. Хачу падкрэсьліць, што першыя ў абарону легітымнага кіраўніцтва СПБ выступілі беларускія апазыцыянэры – яшчэ раней, чым польскія палітыкі. Яны былі на сустрэчах са мной у Беларусі, у рэжыма не атрымалася пераканаць беларусаў у тым, што гэта этнічны канфлікт, і гэта ў пэрспэктыве хіба найбольш важнае дасягненьне тых дзён. Паверце, калі ласка, што абраньне адзінага кандыдата было шчасьлівай навіной і для польскіх дэмакратаў”.